Слухай сваё!

Вось вам і metal-hip-hop ад «IQ48»

«IQ48»«HMR», Мн., 2011, «БМАgroup»Vigma»

 Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:

 Дж/дж – Җ җ Дз/дз – Ђ ђ

 Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя.

 ______________________________________________________

 

Калі хто памятае пачатак новага веку, дык ня зьђівіцца, што гурт «IQ48» пачынаў сваю кар’еру ажно з спробаў гардкору, гэткага хуткага панку 80-х, прапісаўшыся нават у агульнанацыянальнай CD-складанцы «Hardcoreманія: чаду!» (2002, песьня «Зрабілі мой клён»), потым былі паўнафарматныя гіп-гопавыя альбомы «Вар’яты», «Гэроі», якія не пакінулі публіку абыякавай ды сталі ў нас клясыкай жанру. І вось новы рэліз «HMR» (2011), які ці ня сьведчыць аб чарговай зьмене стылю? «Ну а што стаяць на мейсцы, калі творчыя фантазыі пруць», – скажа нехта. І буђе мець рацыю,.. але без транзыстараў. Бо на прэс-канфэрэнцыі ў рэстаране «Камяніца» ўђельнікі гурта заявілі, што гэта проста даніна павагі тым папярэднім пакаленьням музыкаў, хто падарыў ім музычныя захапленьні, натхніў на ўласную творчасць.

Праўда, расправіўшыся зь «віґмаўска-бэмэашнай» чаркай ды шкваркай, я ўсё ж здолеў упэўніцца ў чарговай неадназначнасьці жыцьцёвых ісьцінаў: ужо там прагучала вестка, што гурт пакінуў саксафаніст Іван Зуеў, а замяніў яго ґітарыст Павал Яноўскі. Ну й запіліў Паўлюк гэві-мэтал у гіп-гопе. А ён жа й саўндпрад’юсарам тут. Таму й HMR. Астатнія ж музыкі засталіся трывалымі захавальнікамі фэнаўскіх спађяваньняў: Аляксандр Ракавец (вакал), Антон Мацулевіч (бубны), Яўґен Бузоўскі (ґітара, бэк-вакал і нават дызайн), Улад Плюшчаў (бас і экзатычная вамола).

Тая вамола стане для многіх слухачоў надзвычайнай нечаканасьцю, бо музыкі «IQ48» зрабілі гэты інструмэнт, каб ён упершыню прагучаў на Беларусі ў адной з кампазыцыяў гэтага альбому, адмыслова для Ўлада, былога ўђельніка «Zet» і «Крамбамбулі», які таксама замяніў у іх Кастуся Калесьнікава. Паколькі сам я не музыкант-практык, дык цяжка было вызначыць на слых тую ніколі ня чутую вамолу, але нейкія ђіўныя гукі кінуліся мне ў кампазыцыі «Аўтабан».

Яшчэ адным сюрпрызам кружэлкі стаў уђел у песьні «Дай сілы!» новай беларускай рэп-зоркі – Vinsent. Дый нічога сабе песенька, пасьля якой ды яшчэ пасьля «Развагі» з «:B:N:» хлопец можа цяпер марыць пра ўласны альбом дуэтаў наўзор Элтана Җона:

Ізноў цішыня, быццам я ађін на выспе,

Усё той жа мент: «А ђе твая прапіска?»

Куды жыцьцё цябе занесла, мая паненка,

Якія хвалі амываюць тваю сукенку?

Ойча наш, уладар сусьвету, магутны Бог,

Дай мне сілы зрабіць тое, чаго я ў свой час ня змог.

Вось вам і новае пакаленьне сапраўдных беларускіх рэпераў, панкаў ды рокераў, якія ў сваёй сучаснай творчасьці не забываюць нават вечна забароненую нашу клясыку, а канкрэтна – Натальлю Арсеньневу (як тут не прыгадаць рэпера Вожыка – «нас навучылі думаць страўнікам,.. а я вас навучу таму, што ў школах не даюць»), інтэрпрэтуючы ейныя вобразы ў сваіх творах..

А пра што тыя «свае творы», ляканічна сказана ў прэс-рэлізе, падрыхтаваным выдаўцамі для журналістаў: «Гэта песьні-развагі звычайнага гарађкога хлопца наконт кар’ерызму, мас-мэдыяў, эміґрацыі, самаідэнтыфікацыі асобы ў каменных җунґлях сучасных мэґаполісаў ды ўвогуле наконт любові, каханьня й свайго месца пад сонцам ў гэтым супярэчлівым сьвеце».

Я, праўда, запытаўся тады ў музыкаў: «Дык чаго ў альбоме болей – расчараваньня ці пазітыву?» Адказ атрымаў інтрыґуючы: «Ну якія ж расчараваньні, калі трэба жыць і хочацца жыць. Але мы цьвяроза гляђім на ўсе праблемы, таму нехто мо і здрыганецца ад нашых песень».

Па шчырасьці, я й здрыгануўся. Але гэта быў канструктыўны споласк. Як пасьля сваёй жа новай кнігі «Rock on-line»: маса вострых ашчушчэній. Асабліва ад песьні «Сабой заставацца». Гэта ж рэальны дэвіз здаровага чалавека ў любых навакольных варунках. Няђіва, што на прэзэнтацыйны канцэрт у сталічны клюб «Re:Public» напачатку лістапада’11 панаехала фэнаў «IQ48» ня толькі з усяе Беларусі, але й замежных гасьцей, бо й я асабіста падпісаў тую згаданую кнігу нейкай сімпатычнай пецярбуржцы Ульяне і атрымаў пацалунак у пађяку. Дый «Хвост пісталетам» таго ж кшталту, хоць чуваць там і водгалас пралетарскага рэвалюцыянэра з братняй кумпашкі – Маякоўскага (я пра «вадасточныя трубы»).

А ў песьні «Рогі й капыты» выразна чуецца водгульле буґі-вуґі й рок-н-рола (пэўна, каб слухач паверыў у слушнасць словаў Ракаўца, што «HMR» – даніна не аднаму нейкаму стылю, а ўсім папярэднікам, нашчадкам музычнай рэвалюцыі). Бо там нават неђе й disco прасьлізгвае («міргаюць ліхтары, круцяцца дыскі, танчуць смачна і танчуць кіскі – гэта я і такая ж ты, у нас ужо рогі і капыты»).

Важкая рыска сацыяльнага ађінадумства праглядае ў песьні «З усёй моцы»: «Тэлевізар не гляҗу ўжо другі год – бацькі завезьлі на фазэнду, хай цешыцца народ».

Цікава, што песьню «Эміґрант» напісаў былы вакаліст і заснавальнік «IQ48» Павал Зыгмантовіч, які цяпер жыве ў Маскве (быў таксама заўважаны ў клюбе «Re:Public»). Падобную тэму ён жа разгарнуў і ў песьні «Парыж», ђе фэны французскага шансону пазнаюць ноткі папулярнай песьні Эдыт Піяф «Sous le ciel de Paris». Я міжволі прыгадаў, як Паўлюк яшчэ з гуртом «P.L.A.N.» віртуозна ўкруціў у рэп беларускую песенную клясыку «Купалінка».

Асноўным жа аўтарам тэкстаў альбому стаўся Яўґен Бузоўскі. На статус гіта прэтэндуе ягоная песьня «Просты хлопец». Яна так качала публіку на канцэртах! Дый «Кар’ера» аж сквірчыць наватарскімі рыфамі!

А вось для мяне асабіста, якога фэны гурта чамусьці ня раз пыталіся, ці ня зьявіцца мая рэцэнзыя на сайце wwwxSperty.bы (ну ясна ж НЕ), прыкіпела песьня «Прыяцель»: «Хай мудрагеліць экспэрт-абывацель». Дык мы разам не мудрагелім, аказваецца. Таму новы альбом «IQ48», няглеђячы на стылістычныя зьмены, адразу стаў адным з рэкардсмэнаў продажу ў краіне, ђе афіцыёз ные пра заняпад музычнага рынку.

Вітаўт МАРТЫНЕНКА,

музычны крытык.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5