Слухай сваё!

«Vinsent» – новае відэа і аудыё

«Vinsent» – «Жывы DVD!!!», Мн., 2011, «Ultra-Music».

 Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:

 Дж/дж – Җ җ  Дз/дз – Ђ ђ

 Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя.

 ______________________________________________________

 

Рэпер Vinsent распачаў свой творчы шлях з альбому, натуральна, «Пачатак» («БМАgroup», 2008), выступаў і запісваўся з культавымі асобамі нацыянальнага року й гіп-гопу («:B:N:», «IQ48»), браў уђел у такіх прыкметных CD-праектах, як «Выбіright: права на выбар», «19 сьняжынак праўды», дамогся ратацыі свайго кліпа «Восеньскі вальс» у шэрагу праґрам ОНТ, адзначыўся яскравымі выступамі на шматтысячных open air фэстах у Польшчы, Украіне ды Літве, але беларуская публіка за тры гады зсумавалася па новым куміры, які сваёй песеннай публіцыстыкай рэальна ўстаўляе слухачу мазґоў. І вось вам «Жывы DVD!!!»: як адзначана ў анатацыі выданьня, «гэта канцэнтрацыя эксклюзыўнага аудыё, відэа, фота ды тэкстаў песень айчыннага гіп-гоп артыста, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў свайго жанру ў краіне».

Вельмі радуе, калі ў гурта (а Vinsent сапраўды ад MC-выступаў перайшоў апошнім часам да сталага складу гурта: ґітарыст Алесь Ґрыґор’еў, басіст Ігар Марынічаў, бубнар Сяржук Падлівахін і сам ён, Зьміцер Папко) выхођіць іх асабісты DVD. Пагођьцеся, зручна, калі ў адным месцы ёсць шанцы знайсьці амаль усё, што толькі можна ўявіць, што датычыцца іхняй творчасьці. Усе тыя кліпы, канцэрты, інтэрв’ю, музыку, фоткі, нейкія відэа-прыколы з гуртом. Бо, мяркуючы па сабе, вельмі шмат часу прахођіць у пошуках нейкіх цікавых, незвычайных мэдыя-файлаў гуртоў, якія на самой справе хацелася б захаваць на памяць, а не пагляђець і выдаліць з кампутара. Акурат прафэсыйна падрыхтаваны DVD зазвычай і ўтрымлівае шмат такога цікавага.

Чамусьці пра DVD Vinsent’а не было шырокай пагалоскі ў музычнай прэсе, але мы з бацькам актыўныя мэляманы, таму маем дадатковыя крыніцы інфармацыі. А знаходка новая, што і казаць, абрадавала, бо да творчасьці Vinsent’а нехта з нас заусёды ставіўся з традыцыйнай цікавасьцю, а нехта нават з піітэтам. І вось, уключаем дыск, і першае, што кідаецца ў вочы, гэта тое, што прыгожа, як і патрабуе якасны DVD, зроблена толькі першая старонка на экране. Далей адчыняюцца проста папкі, без усялкага аздабленьня (ці флэш-дызайну). Гэта, мякка кажучы, крыху расчаравала.

Можам сказаць, аднак, што разьђел з музыкай нас парадаваў. Шмат якасных канцэртовых запісаў, поўны альбом, сінґлы, інтэрв’ю («Размова на радыё "Сталіца"», «Размова ў праґраме "Свабодны стыль" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё», два «Інтэрв’ю "Радыё Рацыя"»)… Але дадаць чамусьці больш няма чаго. Думаецца, сапраўдныя прыхільнікі творчасьці Vinsent’а ўжо даўно гэта ўсё маюць.

Далей: «Фотаздымкі». Заўсёды раздражняла, калі шукаеш і ня можаш знайсьці на прасторах інтэрнэту якасныя фотаздымкі якога-небуђь беларускага гурта, нават калі гурт даволі-такі вядомы. Літаральна пару штук знахођіш і ўсё. І прыхођіцца браць фоткі з «кантакту» – самі ведаеце, якая там якасць. Нават на дэсктоп не паставіш, не гаворачы ўжо пра больш сур’ёзныя рэчы. А вось на гэтым дыску мы знайшлі шмат фотаздымкаў даволі някепскай якасьці. Дый увогуле фоткі сапраўды клясныя: цікавыя ракурсы, колеры, ідэі.

На разьђеле «Тэксты» ня буђем засяроҗваць шмат увагі. Варта заўважыць адно, што цяпер мы можам сьмела падпяваць Vinsent’у на ягоных канцэртах. Бо нават тэксты альбома «Пачатак» не публікаваліся там у буклеце, а тут ёсць жа й новыя разам з старымі:

Будуць заўсёды квітнець нашыя задумы сьветлыя,

Мы апантана баронім свае мары запаветныя.

Свабода настане раптоўна, калі сьвечка дагарыць,

І ведайце дакладна, што нас не скарыць.

Апошні разьђел, які менавіта для нас абодвух быў найбольш цікавым, разьђел «Відэа» ў фармаце mp4 ды avi. Ён даволі багаты: «Рэпартажы» («Vinsent на Сталічным тэлебачаньні», «Vinsent у праґраме "Streat Beat" на БелМузТВ» ды інш.), «Канцэртовае відэа» («On-line канцэрт на tut.by», «Акустычны канцэрт у клюбе "Ґрафіці"», «Канцэрт у Варшаве – "Салідарныя зь Беларусьсю"», «Vinsent у Вільні на фэстывалі "Кірмаш народаў"» і г.д.), «Кліпы» (згаданы «Восеньскі вальс», «Live-кліпы з канцэрту ў клюбе "Рэактар"», сярод якіх «Cлава Гэроям», «Бог. Рађіма. Воля», «Веру», «Вусны», «Лютаўскія дажҗы», «Нас не скарыць (cover "RATM")». Возьмем, напрыклад, сьвежачок «Тур па Беларусі – восень’2011» – цікава зроблены мантаж у тым сэньсе, што ня проста безперапынны запіс канцэртаў, а прадуманныя відэа-сюжэты. Там і нейкія дробязі падчас дарогі, падчас падрыхтоўкі да канцэртаў, ну і, безумоўна, выступы гурта.

А вось з вышэй згаданага надзвычай цікавым для нас падаўся падразьђел «Рэпартажы». Vinsent вельмі цікава й даступна даносіць да гледача (прычым ня толькі да беларускамоўнага) свае думкі, ідэі, пачуцьці, што, думаецца, нават той, хто беларускай музыкай ніколі не цікавіўся, захоча паслухаць, што ж гэта ўвогуле такое – беларускі рэп. А ђякуючы відэа «Vinsent няпярэдадні канцэрту ў "Ґудвіне" 29.04.2011» многія ўпершыню пачулі Vinsent’а з новым складам. І, праўду кажучы, гэта сапраўды ня можа ня ўразіць. Калі хто заяўляе, што ня надта моцна любіць рэп, дык вось з гэтым новым складам яго ўжо можна назваць хутчэй рэп-корам, чым проста рэпам. На наш погляд, музыка стала крыху цяжэй, эмацыянальней, драйвовей, зьявілася нейкая своеасаблівая адметнасць. Гэта ж насамрэч непаўторнае спалучэньне: ґітара, бас, барабаны і рэп. Мы не хацелі б ніяк пакрыўђіць рэпераў, якія чытаюць пад электронны фон ці бітбокс, але жывы гук нават нельга з гэтым параўноўваць.

На гэтым, напэўна, і ўсё. Можам абагульніць свае ўражаньні так: гэты дыск дапамагае слухачу глыбей раскрыць для сябе творчасць Vinsent’а. Ён паказвае, як слушна напісана на вокладцы, што «Пачатак быў. Гэта працяг, які дазваляе зразумець, што буђе далей…». А буђеш ты сам уђельнічаць ва ўсім тым, што буђе далей, вырашаць толькі табе.

Альдона МАРТЫНЕНКА,

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5