«Сузор’е» і шлях ягоных зорак
Аляксандр Растопчын «Роднае», М., 2011, «RMG company» паводле ліцэнзыі «RD Records», 2008, New York.
Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя.
______________________________________________________
Быў на рубяжы 70/80-х гадоў такі гурт «Сузор’е», заснаваны ў ђень адкрыцьця ў беларускай сталіцы альтэрнатыўнай кавярні «Сузор’е» – 29 кастрычніка 1977 году. У ім ад першага складу значылася імя ґітарыста Аляксандра Растопчына. Яны першымі вывелі наш rock на прафсцэну, а праз ђесяцігођьђе ў маёй зь Мяльґуем першай кнізе «Праз рок-прызму» зьявіліся такія словы: «Выбраўшы сабе гучную беларускую назву, гурт тым і абмежаваў свой абавязак перад духовай сьвядомасьцю народу. Як сцьвярҗае К. Кастравіцкі ў ґазэце "Чырвоная зьмена" 1982 году, на ягонае пытаньне аб прыналежнасьці калектыва да пэўнай нацыянальнай культуры музыкі адказалі: "Ні да якой. Мы прынцыпова не сьпяваем па-беларуску. Трэба сьпяваць на мове больш распаўсюҗанай, калі працуеш у папулярным жанры"». І вось ђіва: калі гурт раскалоўся, тыя музыкі, што засталіся дома, усё ж дасьпелі да маштабнага беларускага арт-рок альбому «Песьня пра зубра», а з тых, хто апынуўся ў ЗША, акурат Растопчын выдаў інструмэнтальны альбом «Роднае», ці не «прынцыпова» засьпяваўшы па-беларуску «little chorus on "Gray Horse"».
Ня дађена чалавеку прадвызначыць лёс свой, таму найбольш самаўпэўненыя адпрэчвальнікі боскіх наканаваньняў спасьцігаюць тыя каштоўнасьці з большай пакутай. Што адбываецца з чалавекам, у якога за плячыма немалы творчы шлях, а ў краіне роўных магчымасьцяў ён раптам адчувае, што ён ніхто? Яго не прымае рускі хаўрус, бо «гаварыт з какім-та непанятным акцэнтам», а калі кажа «я беларус», яго дакараюць: «Які ты беларус, калі песьні роднай не засьпяваеш».
І менавіта ў ЗША касмапаліт Растопчын прымусіў сябе прыгадаць найбольш сымбалічныя беларускія мэлёдыі. Натуральна, гэта не сузор’еўскі «Старый мост, весь искалеченный войной» альбо рускамоўныя пераклады Абдурахмана аль Хамісі, а нешта насамрэч адметнае, што там паказала б новым суайчыньнікам, якога ён адметнага роду-племені. І гэтак утварыўся паўнафарматны альбом «Роднае».
Распачынаецца альбом, натуральна, беларускай мэлёдыяй сусьветнай славы – «Разьвітаньне з Рађімай» Міхала Клеафаса Агінскага. Артыста, які можа сказаць з гонарам, што гэта маё, роднае, паважаюць і там, у Амэрыцы, і тут, у Беларусі. Гэты твор неаднаразова выдаваўся на кружэлках і дома, і ў Польшчы, Францыі, ЗША, Расеі як у акадэмічных аранжыроўках, гэтак і ў іншых жанрах – бардаўская песьня, рок-музыка, җаз.
Сымбалічнай сталася й ґітарная растопчынская аранжыроўка музыкі Равенскага да рэліґійнага гімну «Магутны Божа», якой завяршаецца альбом «Роднае». Многім вядома, што трэк Растопчына з гэтым творам трапіў і на вядомы трыб’ют вялікай паэтцы Натальлі Арсеньневай «З крывіцкай сям’і» («БМАgroup», 2009). Існуе нават міжнародны фэстываль «Магутны Божа» ў Магілёве, ђе гэты беларускі шэдэўр граюць прадстаўнікі розных культур, расаў, моваў і ўсялякіх жанраў.
Не назавеш местачковай экзотыкай і знакамітую «Зорку Вэнэру» Сымона Рак-Міхайлоўскага, якую нават у Савецкім Саюзе за гады рэпрэсіяў ня здолелі зацерці, прыпісаўшы ёй народнае аўтарства (а аўтара расстралялі ў 1937-м).
А хто толькі ні выконваў насамрэч вялікія мэлёдыі народных песень «Ой рана на Івана», «Купалінка», «Ой сівы конь бяжыць». Невыпадкова ж першая зь іх прысьвечана памяці Ўлађіміра Мулявіна («Песьняры»), а апошняя прымусіла ўзяць голас на роднай мове й ґітарыста:
Ой, сівы конь бяжыць, на ім бела грыва.
Ой спадабалася, ой спадабалася
Мне тая ђеўчына.
Але песьня пазнаецца й бяз тэкставай падтрымкі, што гаворыць пра слушны выбар аўтара альбому «Роднае». Асабіста для мяне тут была й своеасаблівая прафэсыйная гульня першай праслушкі альбому бяз трэк-сьпісу. Ці ўдасца пазнаць твор? Дык вось зь ђясятка трэкаў кружэлкі загадка зьявілася толькі аднаго разу – пад нумарам 5. Ім апынуўся вальс кампазытара ХІХ стагођьђя Напалеона Орды «Аўрора», у якім нават не патыхала наіўным фолькам, затое выразна адчувалася высокая прафэсыйная падрыхтоўка аўтара. А пра самога аўтара нам не расказвалі пад саветамі ні школа, ні мас-мэдыя.
Што да надзвычайных зьђіўленьняў слухача кружэлкі, дык яны парадаксальна напаткаліся ў добра вядомым мне з гадоў студэнцтва творы Міколы Куліковіча «Пагоня», ђе ў абліччы Аляксандра Растопчына выявіўся гэткі кароль лятын-рока беларускі Карлёс Сантана, якім я хварэў яшчэ ў школе. Ґітару маэстро тут выразна дапаўняе й адценьвае французскі ражок С’юзэн Ґросман, якая разам з мужам Ірвінґам (флюґельгорн) брала ўђел у працы над альбомам Растопчына ў нью-ёркскай студыі «Electronova Productions». З глеђішча на чарговае перавыданьне кружэлкі «Роднае», акурат растопчынскай вэрсыі «Пагоні» можна прадракаць новае гіт-жыцьцё.
А яшчэ надзвычайным гітом праґрамы можна назваць «Мы выйђем шчыльнымі радамі» У. Тэраўскага. Яго й так ведалі ўсе, а тут Растопчын ажывіў яшчэ аднаго расстралянага бальшавікамі ў 1938-м беларускага ґенія. Вось толькі б радыё беларускае было ў Беларусі… Затое турысты ў музычных крамах і безь яго разграбаюць інструмэнтальную складанку вялікіх беларускіх мэлёдыяў у вэрсыі экс-ґітарыста «Сузор’я» Аляксандра Растопчына.
На жаль, падрыхтаванае ў ЗША выданьне, як і тутэйшыя перавыданьні, ня надта мелі на ўвазе тутэйшага слухача, прапануючы ўсе тэксты буклета in english, але пра выдавецкую культуру сказаць варта. Яна і ў сымбалічным дызайне (маўляў, здолей перадаць роднае ад пакаленьня да пакаленьня), яна і ў дасьціпных выходных зьвестках, ђе пра кожнага аўтара музычных шэдэўраў можна атрымаць хоць мінімальныя зьвесткі: Мікола Куліковіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Мікола Равенскі, Улађімір Тэраўскі ды інш. Вось толькі як трапіў у трэк-сьпіс «Роднага» Людвіґ Ван Бэтговэн з сваёй «Одай радасьці»? Безумоўна, вялікі твор, але родны толькі немцу, хіба не? А мо як сусьветная кампанія беларускім ґеніям!
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык

