Слухай сваё!

ПАгляђі НА НЕБА і… зразумееш сутнасць

«Pananieba» – «71», Мн., 2011, «БМАgroup»/«Vigma».

Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ
Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Што гучыць па-рознаму, мусіць і пісацца па-рознаму. Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя. А якія цудоўныя словы мяђьвеђь, дожҗ.
______________________________________________________

Яшчэ з год-паўтара таму два хлопчыкі (Яўґен Батурля і Юры Касьцень ці для сваіх Сьведак і Хвядот), аб’яднаныя назвай «Pananieba», сьціпла тусаваліся на ўсіх рэп-канцэртах «БМАgroup», шукаючы поле для засеву сваіх наватарскіх экспэрымэнтаў. Яны казалі, што рэп трэба рабіць іначай, яны дакладна ведаюць як, яны прынясуць рэальныя дывідэнты тым, хто ў іх паверыць. Прызнацца, ім ня надта верылі, бо ўсе так кажуць (ніхто з музыкаў не прыхођіць да выдаўцоў з малітвамі кшталту «Дыпамажыце сірым і нябогім падняцца…»). І ўсё ж неяк удалося юнакам пераканаць Віталя Супрановіча і… вось ужо той выдае другі іхні альбом, залучыўшы да супрацоўніцтва яшчэ й фірму «Vigma». Ђіўная назва альбома «71», пра якую не згасаюць спрэчкі ў сеціве, апынулася толькі фіксацыяй тэлефоннага коду роднага гораду новых рэп-зорак – Вялейкі. Але зьмест альбома яшчэ цікавей за назву.
Прызнацца, нават я не адразу прасёк тэму поклічу малой рађімы, бо ў памяці было захапленьне польскім рокам 80-х, ђе мэтал-бэнд «TSA» бянтэжыў фанаў песьняй «51». Але там была не малая рађіма, а сакрэтны аб’ект – леґендарная Area’51 у Нэвађе. Аж і нейкі Green напісаў на сайце http://rap.by/news «А прыкіньце, гадоў праз пяць выявіцца якая-небуђь "леґендарная" Area’71 на Палесьсі альбо на Нарачы? Вось тады й творчасць "PANaNieba" па-новаму зайграе, пачнуць шукаць рарытэтны дыск, які нібыта ўсё прадбачыў…»
Ня буђем залішне маркоціцца рэперскімі жарцікамі, але менавіта альбом «71» вялейскага рэп-гурта «Pananieba» сымбалічна стаў апошнім музычным выданьнем у Беларусі за 2011 год (афіцыйная дата рэлізу 30 сьнежня). І ўжо перад Новым годам дыскусіі пра яго запоўнілі рэкорднай актыўнасьцю й згаданы сайт, і яшчэ больш папулярны http://bielrepka.org (сотні захопленых водгукаў, сотні апэратыўных спампоўваньняў). Ажывілася й гандлёвая сетка кампаніі «Vigma», хоць першыя прэзэнтацыі плянаваліся толькі на вясну.
Так, цяпер гэта паўнавартасныя зоркі, якія маюць у творчым баґажы ня толькі прывабны й модны выдавецкі прадукт (першы альбом зьзяў мележаўскай назвай «На балоце»), але й шырокі спэктр водгукаў сур’ёзнай прэсы: ад часопіса «Бярозка» да тоўстага альманаху «Верасень». І хоць Хвядот пасьпеў зьмяніць мянушку на SP Kava, ён усё адно застаўся пазнавальнай асобай. А ў чым жа сакрэт іхняй прыцягальнасьці?
Для мяне асабіста найперш кінулася на ўвагу ўзмацненьне самога паэтычнага складніка рэп-творчапсьці, хоць пра правільны біт (пульс) таксама забываць нельга. Але заўважце, як выяўлены канфлікт пакаленьняў («Буйкі»), калі бацькі, не разумеючы сваіх нашчадкаў, просяць іх «перастаць»:
Мама, прыйђе час, перастанем мы,
Перабесімся, станем сталымі,
А пакуль, калі ласка, адстань ад мяне!..
Я яшчэ пажыву хістаньнямі.
Ну хіба гэта не паэзія? Ды проста нэа-Сыс&Караткевіч! Чапляе ўжо пры чытаньні, як толькі бачыш гэты фраґмэнт, калі здымаеш кружэлку з трэя. А які там вакал прадэманстравала таямнічая Наталіка – ну ня горш за госьцю з Маямі Караліну Хіменэз у першым альбоме. Дый тэматычна «Pananieba» дэманструе такі шырокі дыяпазон ахопу, што на любой «Рэп-Каранацыі», каб такая была ў Беларусі, іх назвалі б каралямі музычна-паэтычнай публіцыстыкі («Мой раён», «Галоўнае», «Ня веру», «Свой»). Адно шкада, што ў буклеце зусім няма поўнатэкставай часткі. Мо і слушна, бо яшчэ лепш рэп-паэзія асэнсоўваецца на слых. І вось тут асобная зачэпка «Pananieba», бо нават калі вас у свой час нуђіў першы зборнік беларускага рэпу «Пасађіў DEAD RAPку/Rap Not Dead» (а разыйшоўся ён для фанаў даволі імпэтна), пачуеце тут не мэханічны паўтор стандартных бітаў, а жывую музычную гукатворчасць. Усё так сьвежанька, мілагучна і ўтульна, а пры ўсім тым надзвычай энэрґетычна.
Выразнай удачай «Pananieba» трэба прызнаць і іхні кавэр «Трываю» панк-гурта «Neuro Dubel», празь які мэляманы назвалі гэтае зьмяшаньне стыляў беларускім «Limp Bizkit». Але ж невыпадкова сам Кульлінковіч згађіўся ўзяць уђел у запісе новай вэрсіі сваёй песьні, дапрацаванай SP Kava. Не скажу, праўда, што ґітарнае солё Тараса Апарыка (гурт «Планета ўсіх») тут дацягвае да віртуозных пасажаў «ђюбелеўца» Ўлађіміра Сахончыка, але маладняк усё ж не сапсаваў клясыку беларускага панка.
Трэк «Становімся мацней» многім падасца знаёмым, бо ўвесь 2011 год гэты гіт быў найбольш упадабаным нумарам канцэртовых выступаў гурта. Мо раскруціцца яму дапамагла й CD-складанка «Выбіright» (2010), калі яны прывабілі ўвагу многіх рэцэнзэнтаў трапнай жыцьцёвай высновай «Сьвіньні бываюць сытымі, але не бываюць гурманамі». А мяне тут кранулі цытаты зь беларускай клясыкі. Напрыклад «Сьмяецца той, хто сьмяецца апошнім» Андрэя Макаёнка. У іх заўжды то Мележ («На балоце»), то Макаёнак, то Караткевіч.
Найбольшае абмеркаваньне ў сеціве выклікала прэзэнтацыя інтэрнэт-сінґла «На віражах» (шэдэўр для «Аўтарадыё»), хоць мяне асабіста больш зачапіў гіт «Шукаю выйсьце» з уђелам «імпэратара беларускага рэпу» Zemana, які выявіў здольнасць па-свойму, не паўтараючыся, разьвіць заяўленую папярэднікамі тэму (песьня «Шукаю выйсьця» гурта «IQ48»).
Як сапраўдны калекцыянэр, спанатрыў у сваіх дысках пэўны дыялёґ беларускіх артыстаў. Калі берасьцейскі гурт «Сьцяна» завяршае альбом «Кропка невяртаньня» сымбалічным зонґам «Працяг буђе», а іхнія магілёўскія калеґі «Maŭzer» наадварот бянтэжылі фанаў «Апошняй песьняй» напрыканцы свайго другога альбому, дык як не парадавацца фінальнай заяве альбома «71» – «Гэта ня ўсё». Вось ђе крыніца аптымізму. Дык падтрымайце яе, калі спадабаецца. Бо як напісалі выдаўцы ў буклеце, «набывайце фірменныя CD, бо спампоўваньне музыкі ў сеціве забівае вашых куміраў і вас саміх».
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5