Слухай сваё!

Музыка бяз музыкі, затое вакалы!..

«Госьціца» – «…І куды што пађелася?», Мн., 2011, «БМАgroup».

Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ
Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Што гучыць па-рознаму, мусіць і пісацца па-рознаму. Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя. А якія цудоўныя словы мяђьвеђь, дожҗ.
______________________________________________________

Першы альбом фальклёрнага гурта «Госьціца» пад кіраўніцтвам Ларысы Сімаковіч («Пералёт-трава», 2004) надзвычай цёпла сустрэла беларуская прэса замежжа й мэтраполіі, трапіў ён і ў рэестры музычнай энцыкляпэдыі «222 альбомы беларускага року» (стар. 267), бо ўжо тады гэта быў міжнародна прызнаны калектыў, але ніхто й не прадбачваў, што пазьней у сьвет выйдуць і больш раньнія студыйныя напрацоўкі калектыва, якія разгорнуць новыя ґрані самавыяўленьня музыкаў. І вось у другі альбом «…І куды што пађелася?» ўвайшлі запісы ђіцячых экспэрымэнтаў спадарыні Ларысы ў пэрыяд 1986-2005 гг.
Зь ђіцячай музыкай у нас насамрэч напражонка нейкая: наўскідку прыгадваю толькі падвойны «Ђіцячы альбом» Сідаровіча з Матафонавай і пару-тройку рэлізаў Вайцюшкевіча («Цацачная крама», «Анёлак», «Калыханкі»). А попыт жа на гэты разьђел музыкі стабільны. І ведаючы таленавітую працу Ларысы Сімаковіч зь ђецьмі ў жанры народнай песьні (якім цудоўным мэтал-вакалістам стаў ейны сын Ян Жанчак, як незабыўна адзначыліся ў зорным супольным праекце «Сьвяты вечар’2000» Жэня Любец і Валерыя Валађько), чакалася й самастойных рэлізаў. І ён выйшаў, дый не бяда, што атрымаўся архіўным. Мо нават тым ён і надзвычай цікавы.
Некаторым запісам амаль 30 гадоў. Уяўляеце, кім пасьпелі стаць ђеці, запісаныя на дыску? Напрыклад, я сам памятаю маленькую ђяўчынку Радусю, дачку вядомага грамадскага ђеяча Вінцука Вячоркі й музычнага мэнэҗэра Арыны Вележ. Мо й ня трапіла Радуся ў вялікі шоўбіз, але кранальна гучыць ейны запіс 1986 года песьні «Каровачка мая»:
Каровачка мая, не хађі ты адна,
Хађі чарадою, як рыба з вадою.
– Добры ђень, лясок! – Здароў, пастушок!
Ганю табе свае кароўкі на раньнія
 росы, каб малака давалі.
Мае каровачкі каля дубровачкі,
Мае сьвіначкі каля асіначкі,
Мае козачкі каля лозачкі,
Мае авечачкі каля рэчачкі.
Ну, пра лёс Яна Жанчака мы ўжо казалі, але цікава паслухаць ягоныя запісы за паўтара-два ђясятка гадоў перад тым («Езьђіла Каляда з канца ў канец», «Кукарэку, пятух, кукарэку!», «Як пайду з кута па лаўках», «Весялосць-весялосць»). Нямала на дыску й іншых знакамітых імёнаў ці іх нашчадкаў: Ілёна Афанасьева («Стуку-стуку, таўкачыкі»), Алесь Жура («Вясна "на гудку"…»), Дарка Турбіна («Ой, ляцела сойка»), Ксюта Лапцёнак («Ой рана на Йвана»), Наста Саўчанка («Добры вечар таму»), Міхась Лыцін («Веснавыя дудкі»), Жана Аксёнчыкава («Я скакала-плясала»). Адно шкада, што ня ўсе імёны захаваліся (асабліва, як уладальнік надзвычайнага таленту ў песьні «Пайшлі бабы-ђеўкі»)!
А ў сьпеўны гурток Тацьцяны Пладуновай («Каляда», «А ў борку-борку», «Дай ува гарође», «Па вуліцы па шырокай», «Ой на Вялікадня») хађіла колісь нават мая дачка. Дый у згаданую кнігу «222 альбомы беларускага року» Тацьцяна трапіла як лідэр гурта «Верас» (стар. 199). Разам з кіраўніцай «Госьціцы» Ларысай Сімаковіч («Вір-вір, калођеж», «А мы на Масьленку», «Ішла русалка сялом») яна стварыла «дарослы» гук гэтага «ђіцячага» альбому.
Ђіцячыя сьпевы беларусаў – гэта ж насамрэч не «Взвейтесь кострами, синие ночи» ці «Как повяжешь галстук, береги его, он ведь с нашим знаменем цвета одного». Каб выхаваць паўнавартасных грамађян сваёй краіны, якія ня толькі указы паслухмяна выконваюць, але й жывуць у гармоніі з прыродай, шануюць продкаў і клапоцяцца пра нашчадкаў, варта навучыць іх слухаць і чуць сакральны зьмест спрадвечнага нашага фальклёру. А гэта лягчэй удаецца праз уђел юных беларусаў у сакрыльным жыцьці песьні. Узорны прыклад для сучасьнікаў і нашчадкаў назапасіў фальклёрны гурт «Госьціца» акурат у гэтым архіўным рэлізе працягласьцю ажно каля гађіны (35 трэкаў). І калі ў рэцэнзыях на першы альбом калектыву я казаў у дачыненьні іхняй творчасьці пра новы век (new age) фальклёру, дык тут, бадай, можна сьмела казаць пра першакрынічную аўтэнтычнасць гэтай музыкі.
Як піша Б. Жанчак у сваёй паэтычнай прадмове да выданьня, «Госьціца» адкрывае роднага прасторы:
…той звычны, той ађіны зьбег,
якім зямля з табой гаворыць,
чым ачышчаюцца палі,
зубчасты лес, над вёскай бусел –
гучаньне роднай Беларусі,
ад продкаў дађенай сям’і.
Не ад першага пагляду, але надзвычай пераканаўча перадае ўсе кантэксты гэтага альбому ягоная мастацкая аздоба: калі вы ўсё яшчэ ўспрымаеце фальклёр як «архаічные пестні нашых бабушэк», дык другі альбом гурта «Госьціца» разгортвае вечную маладосць фальклёру зь ейнай няўрымсьлівасьцю, запалам і энэрґетыкай.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5