Слухай сваё!

Лукаткі жыцьцёвага гужа

Алеся Ўнукоўская «Не разьбіцца», Мн., 2011, «БМАgroup».

Песьні Алесі Ўнукоўскай запомніліся многім яшчэ з касэтных рэлізаў, з уђелу ў папулярных CD-складанках кшталту сэрыі «Беларускі хрысьціянскі гіт» або трыб’юта Натальлі Арсеньневай «З крывіцкай сям’і». І вось цалкам новая праґрама амаль на гађіну. Назву альбома Алесі Ўнукоўскай «Не разьбіцца» цудоўна тлумачыць сама мастацкая аздоба выданьня, зробленая Кірылам Мусіенкам: жыцьцё чалавека інтэрпрэтуецца імі як пільны кантроль раўнавагі, пастаўлены перад гужаходцам. А гартаючы буклет, мы спазіраем пакручасты ў лукаткі працяг гэтага жыцьцёвага гужа, у якім насамрэч цяжка, але можна (і трэба) не разьбіцца. Дый мудрасць народную не забывайма: «Узяўся за гуж – не кажы, што ня ђюж».
Праўда, сам вобраз не назавеш рэвалюцыйным. Аматары бардаўскай песьні цудоўна памятаюць альбом нашага земляка Ўлађіміра Высоцкага «Натянутый канат» (1977, «Polydor»), ђе таксама ёсць словы: «Он по жизни шагал над помостом/ По канату, натянутому, как нерв». Але наша зорка бардаўскай песьні не паўтарае, а разьвівае клясычны вобраз, знахођячы падмацоўку той самай раўнавагі ў хрысьціянскай веры. Фраґмэнт загалоўнай песьні ў буклеце кружэлкі нават вынесены на асобную старонку разам з дынамічным партрэтам артысткі на малюнку Аляксандра Ліпоўскага:
Госпад вялікі трымае зямлю,
Ведае крокі мае. І душу маю
Ён сьцеражэ ад бедаў і зла,
Каб душа магла не разьбіцца.
Не разьбіцца, а ляцець вышэй,
Прыгажосьцю боскіх ідэй захапіцца.
Стылістычна ня кожны назаве ўзорнымі ў бардаўскай плыні песьні гэтага альбому Алесі Ўнукоўскай (хоць на прэзэнтацыі кружэлкі ў менскім Палацы вэтэранаў падчас фэсту «Цуд на Каляды» сьпевы гучалі чыста пад ґітару), бо выразна тут паўплывала на ейную творчасць і так званая «эпоха рок-н-рола». А праз гэта ў сфэры гукавога ўвасабленьня сучаснасьці ў беларусаў зьяўляецца надзвычай нечаканы, але прывабны досьвед. Калі вас уразіў неђе «Калядны рок-н-рол» гурта «P.L.A.N.», дык тут парадуе й гэткі «вялікодны вальс» пад назвай «Гэй, everybody!»:
Хрыстос уваскрос! І я…
Хрыстос уваскрос! І ты…
Хрыстос уваскрос! І мы…
Радасьцю, радасьцю сьвецімся.
І ня толькі музычны фармат або тэкст набліжае Алесю да рок-плыні (хай сабе й акустычнай). Тут жа й пільна распрацаваныя аранжыроўкі, і кантынґент музыкаў клясычнага рок-бэнда: сама яна, Алеся Ўнукоўская (ґітара, вакал, кампазыцыя, тэксты), Паўлюк Рысь (ґітара, клявішныя, аранжыроўка), Аляксандр Гурын (бубны), Вађім Кулік (пузон, саксафон). З глеђішча на хрысьціянскую скіраванасць творчасьці не выпадае ђівіцца, што альбом запісваўся ў дыхтоўнай баранавіцкай студыі «Селах», ђе ўвасаблялі свае творы й мянчукі «Tesaúrus», і гарађенец Віктар Шалкевіч. Бралі ўђел у гукасэсіі альбома й запрошаныя музыкі: аранжыроўшчык Аляксандр Панін, бэк-вакалісты Артур Мадатаў, Вольга Барок, Альбіна Калінкіна. Ім усім удалося стварыць эмацыйна цёплы, канцэптуальны альбом, выразна акцэнтаваны гук якога чапляе ўжо ад першай песьні («Толькі Бог, толькі ты»).
Праўда, ня трэба шукаць тут нейкіх наватарскіх памкненьняў шоў-бізнэсу, бо альбом вытрыманы ў клясычнай традыцыі дабравесьця. Аўтарка ня толькі прапаґандуе пастуляты хрысьціянскай веры, але й акцэнтуе ўвагу на сьветлых бачынах жыцьця, тым самым дапамагаючы люђям надта засяроҗаным на адваротным. Па сутнасьці прымаўку «што ні робіцца, да лепшага» Алеся Ўнукоўская па-свойму – мякка й пяшчотна – разгортвае ў песьнях «Я ехала дамоў», «Мой доўгі шлях», «Кліч», «Нябёсы», «А я свабодны», «Золатка», «Смакоўніца» ды іншых. Найбольш знакамітая зь ейных песень, бадай, «Зоркі далёка», якая стала культавай ды часта выконваецца вернікамі ў касьцёльных песьнясьпевах. Ня памятаю, ђе пачуў яе ўпершыню, але ў альбом яна ўвайшла своеасаблівым бонусам напрыканцы.
І хоць у некалькіх песьнях да напісаньня тэкстаў далучыліся й іншыя люђі (Аляксей Шэін, Марыя Савушкіна), слухачу ўсё ж карціць запытаць сьпявачку: «А чаму яна занадта часта гаворыць ад імя мужчынскай асобы: няважна, кім я быў, важна, кім я стаў,.. спађяваўся я і клікаў Пана,.. я знайшоў нађею і любоў,.. я свабодны…»? Бо гэта ня толькі ў трэках з суаўтарствам Аляксея, але і ў чыста дамскіх вытворах.
Зрэшты, замарочвацца над гэтым таксама ня варта залішне, бо пэўна тое можна ўспрымаць у якасьці абагульненага звароту да Бога ад імя Чалавека, не ператвараючы яго ў чыста жаноцкае памкненьне. Магчыма, такім шляхам Алеся Ўнукоўская й заваявала сабе стабільную армію прыхільнікаў на розных фэстах, вандроўках, камэрцыйных канцэртах.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5