Слухай сваё!

Калядныя віншаваньні ад Данчыка

Данчык «Калядныя песьні», Мн., 2012, «БМАgroup» паводле ліцэнзыі «RL/RFE», 1998.

 Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:

Дж/дж Җ җ

Дз/дз Ђ ђ

Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя.

______________________________________________________

 

У разьђел лёгкай музыкі ўжо неаднаразова перавыдаванай кнігі «222 альбомы беларускага року» ажно шэсць альбомаў прадставіў знакаміты сьпявак з Амэрыкі, залаты беларускі голас – Данчык, а нашыя мэляманы так і ня вераць таму факту. Бо нават ня ў кожнага з сусьветных славутасьцяў столькі набярэцца (напрыклад, 3LP каралёў амэрыканскага арт-року «Pavlovs dog», пяток кружэлак ад французскага электроншчыка Jean Michel Jarre, 4 CD леґендарнага Марка Болана зь ягоным «T.Rex»). А пакуль Фама-недаверак сумняваецца, сапраўдныя калекцыянэры шукаюць абяцаную «БМАgroup» сэрыю 6CD-перавыданьняў, ды ажно з бонусамі. Шукаюць і знахођяць, бо ўжо выйшлі ды пасьпелі парадаваць тысячы калекцыянэраў беларускай фанаґрафіі пяць якасных вытвораў амэрыканскіх студыяў (альбомы Данчыка «Беларусачка», 1978; «Я ад вас далёка», 1985; «Мы адной табе належым», 1989; «Ровесники», 1991; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1992). А пра шосты дыск насамрэч ня ведаў нават Данчык, бо запісвала яго з падачы Зьмітра Марчука (старшыні фан-клюбу «Данчык-forever») адна мюнхэнская студыя зь менскага канцэрту артыста ў вялікай залі Белђяржфільгармоніі. Альбом мае назву «Калядныя песьні».

Калі нехта сумняваецца, што канцэртовы альбом можа мець нейкую самастойную каштоўнасць (маўляў, заўсёды знойђецца месца для розных паўтораў з канцэптуальных рэлізаў), дык адразу мушу засьведчыць, што тыя 19 песень вы ня знойђеце больш ніђе. Ну хіба што ў беларускай песьні «Крывічаначка» можна пазнаць украінскую «Галічаначка» 1991, але ж пераклад Сяржука Сокалава-Воюша таксама чагосьці варты:

Ці Дняпро віруе сіні між палёў-лугоў,

Ці Ђьвіна цалуе плыньню стромы берагоў,

З даўных ђён у неспакоі ясна панначка –

У чаканьні слаўных вояў крывічаначка.

Total сьвяжак падорыць і нямала іншых перакладаў, але хто з вас чуў на роднай мове знакамітыя колісь гіты «Milisse mou» Наны Мускуры, «Les Feuilles Mortes» Эдыт Піяф ды іншыя? А некаторыя сусьветныя песенныя шэдэўры гучаць і без перакладу: «The Boxer» амэрыканскага дуэта 60-х Simon/Garfunkel, «Yesterday» ад вялікіх брытанскіх бітлоў Lennon/McCartney, габрэйскі танец «Hava Nagila!», гішпанскі «Gracias a la vida» ад Віялеты Парра. Данчык выконвае іх бездакорна, захоўваючы пры тым сваю адметную манэру й шарм.

Варта дадаць таксама, што акрамя С. Сокалава-Воюша над беларусізацыяй сусьветных шляґераў для Данчыка працавалі й іншыя знакамітасьці – дасьледчык французскай паэзіі Мацьвей Смаршчок з Амэрыкі, ґеніяльная паэтка Натальля Арсеньнева адтуль жа. Гучаць і ніколі тут ня чутыя песьні на вершы Максіма Багдановіча («Не кувай ты, шэрая зязюля» – mega-hit), Улађіміра Дубоўкі («О Беларусь, мая шыпшына!»), напісаныя таленавітымі кампазытарамі-эміґрантамі Міколам Куліковічам, Міколам Равенскім.

Ёсць у альбоме і творы сучасных талентаў на мэтраполіі. Як, напрыклад, улюбёны турыстычны гіт «Стары дом» наваполацкага барда Алега Паўлёнка, «Крыніцы» ягонага земляка Сокалава-Воюша, ананімна распаўсюҗаны тут за савецкім часам нацыянальны вайсковы гімн «У гушчарах», які напісаў, аказваецца, усё той жа М. Куліковіч на вершы Н. Арсеньневай.

А як жа Каляды? – спытаеце вы. Але Данчык ня толькі сам тлумачыць на тым канцэрце (1996) прыналежнасць кожнай песьні да тэмы сьвята, а й выконвае сапраўдную клясыку жанра: фальклёрныя «Учора зь вячора», «Сьвецяць зорачкі», «Саўка ды Грышка»), міжнародныя ў беларускіх перакладах «Ціхая ноч» (зь нямецкай), «Сьвятая ноч» (з французскай). Прычым, калі папярэдні мюнхэнскі рэліз прэзэнтаваў толькі аудыётрэкі, дык на CD-перавыданьне трапілі й жывыя відэазапісы наўпрост зь нью-ёркскай кватэры Данчыка ажно сямі твораў – «Неба й зямля», «У сьвеце нам» і некаторыя зь пералічаных.

Лічбавы рэмайстарынґ канцэртовых запісаў Зьмітра Новіка зрабіў Андрэй Плясанаў (студыя «P.L.A.N.»), а мантаж амэрыканскіх відэазапісаў належыць Андрэю Старавойтаву з студыі «Ravenlord». Ђякуючы ім, наколькі мы памятаем, быў насамрэч уратаваны ад забыцьця ня толькі альбом «Калядныя песьні», але й прыгаданыя тут «Ровесники», на якія не захавалася лічбавых сыходнікаў. І вось поўная дыскаґрафія Данчыка – усе шэсць альбомаў, каля 100 песень, унікальныя інтэрв’ю, відэазапісы, дакумэнтальныя фільмы, рэдкія фоткі – даступны беларускім мэляманам, якія зьбяруць поўную калекцыю дыскаў нашай амэрыканскай зоркі ад «БМАgroup».

Вітаўт МАРТЫНЕНКА,

музычны крытык.

 

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5