Слухай сваё!

Ёсць Памідоры есьці! ці Есть Помидоры есть!

«Pomidor/Off» – «Пафас/Попс/Прапаганда», Мн., 2011, «БМАgroup»/«Vigma».

Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ
Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Што гучыць па-рознаму, мусіць і пісацца па-рознаму. Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя. А якія цудоўныя словы мяђьвеђь, дожҗ.
______________________________________________________

Неардынарны творчы шлях Аляксандра Памідорава выявіў у ім унівэрсальную асобу, здольную надзвычай адметна праявіцца і ў рок-плыні, і ў рэпе, і ў рэкляме, і ў кіно. Прычым, ягоную рок-творчасць не назавеш надта актыўнай – усяго тры альбомы за апошнія 15 гадоў (ђіўныя «Пьяные гости», 1997; шэдэўральнае «Сьвята пакрађенае», 2002; доўгачаканая «Пафас/Попс/Прапаґанда», 2011), калі не лічыць складанкі. Першы раз я пачуў гэтае імя ў пачатку 90-х ад першага мэнэҗэра леґендарнай «Мроі» Юрася Мурашкі, калі яны разам вучыліся ў Менскім інстытуце культуры. Потым – ягоны яркі ўђел у супольных праектах («Народны альбом», 1997; «Сьвяты вечар’2000», 1999; «Я нарађіўся тут», 2000). Аўтарскіх альбомаў чакалася заўжды, і яны заўжды імпэтна станавіліся рарытэтамі.
Намаляваўшы тут нейкі надта зорны лёс, не магу не згадаць і пра кур’ёзы на творчым шляху. Многія аматары рэпу памятаюць, напрыклад, злобныя нападкі на Памідорава ў творах яшчэ адной рэп-зоркі «ЧпБ» (песьня «Агародніна/off» у альбоме «Крывавы сакавік»). І нават мне ён трапіўся пад рыфму, калі з групай таварышчэй працягнулі той рэперскі біф, ђе «ЧпБ» зачапіў разам з Памідоравым і добрае імя нашага рэп-праекта «Please, mr. Stahl», а мы адказалі сьцёбным творам «Ђісс ад Please» (ђісс – гэта такая частка рэп-жанру біф, які можна назваць проста валтузьнёй). «Ђісс ад Please» меў жвавы розгалас у інтэрнэце, стаў топавым ва ўкраінскім гіт-парађе «AntiShowBiz», выйшаў на прэстыжнай складанцы «Беларускі ґлёбус», але на пытаньне пра сваю свару з Памідоравым я заўсёды адказваў: «Лухта, як можна сварыцца з талентам. Гэта быў проста біф, ђе галоўныя гэроі іншыя, а пра Памідорава толькі дробная згадка з нагоды таго рускага альбомчыка».
Сёй-той нават чакаў ад мяне (ці для чагосьці дэкляраваў тое) разгромных рэцэнзыяў пра Памідораўскую творчасць, аж так і не дачакаўся. Бо трэці альбом выявіў толькі рост творчага патэнцыялу, таму й выклікаў толькі захапленьні. Гэта, бадай, не банальны падмацунак здольнасьцяў прызнанага мэтра, а яшчэ адна нечуваная ґрань таленту, у якой ён, сапраўдны мэтр, зьђіўляе слухача як пазначаны Божай ласкай нуворыш, багаты незвычайнымі талентамі (была такая манэта ў старажытных ґрэкаў).
Пачнем з таго, што ва ўсіх сваіх альбомах Памідораў розны. Быў і рэп (супэр-бітавы), і блюз (якасны), і гард-рок (драйвовы)… Кім жа ён стане гэтым разам?
Памятаючы захапленьне маёй дачкі панк-рокам (яна падсела і на клясыку жанра, і на нэа-панк новага стагођьђя), быў шчыра рады адчуць у музыцы сіньёра Памідора выразнае пільнаваньне гэтай цягі сучаснасьці. Во, цяпер буђем сустракацца з дачкой і на кацэртах «Pomidor/off», а ня толькі «Ґлюкі», «Maŭzer» і «Akute». І Памідор зусім не знэрваваў боязю ўсёяднасьці, як некалі мяне, фаната польскага року 80-х, гурт «2+1», што сваімі патугамі на арт-рок і disco забіў колішняе адкрыцьцё ў плыні new wave. Памідораў адкрыцьцяў не забівае, хоць не баіцца дарыць новыя.
З пятнаццаці трэкаў новага альбому вы ўжо памятаеце абкатаныя на складанках сінґлы «Ађін», «Порна». Але нават яны ў альбоме здольны ђівіць. А навяк?
Калісьці зялёным юнцом я настолькі трывала падсеў на «Slade» (1972), што дагэтуль маю ў сваёй калекцыі пяток альбомаў іхняга хуліґаністага гард-ґлэм-рока. Да росквіту пагалоскі пра панкаў тады заставалася цэлая пяцігодка, а вось жа менавіта Памідораў зь першай песьні «Кола» падказаў мне думку, што акурат у «Slade» прадчуваньне посмаку і панк-рока 70-х, і, асабліва, вясёлага сучаснага панк-сьцёбу. Каб Ноды Голдэр ведаў, ува што ягоныя фантазіі выльюцца, ён бы сам паціснуў руку Памідораву за ягоны стабільны няўрымсьлівы панк-ґлэм (брудны дыхт), выяўлены таксама ў песьнях «Прагны», «Порна», «П.Г.П.», «Італьяна», «Хлусьня» (радыёфармат для ЗША). Тут ня толькі шарм ударнага акорду й жвавага рытму, але й тэкставая эквілібрыстыка як элемэнт гукавой фантасмагорыі. На ролю надзвычайных гітоў прэтэндуюць, бадай, «Хлусьня» (нефарматная), «Ну і што», «Шабаны», «Дыска», бо гурту (сам Памідор на ґітары й вакале, Сяржук Канановіч на басу й ґітары, Зьміцер Харытановіч на бубнах ды пара памагатых з «Gods Tower» і «Крамбамбулі») ўдалося без аніякай палітызацыі застацца неабыякавымі да важкіх сацыяльных праблем.
А які вакальны расьпеў пакінуў Саша ў песьні «Дым»!
Ведаючы, што пакуль альбом паступова запісваўся з 2005 па 2011 год у розных студыях Польшчы й Беларусі, а Памідораў пасьпеў стаць мужам, бацькам ды яшчэ столькі энэрґіі ў музыку ўкласьці, застаецца толькі ђівіцца тым жыцьцядайным крыніцам, якія даў яму Бог.
Дый сяброў яму Бог даў: то былы ґітарыст «Aquamorta» Павал Ермачэнка дапаможа тройцы асноўнага складу гурта песьню напісаць («Нічога»), то  басіст «Zet» Улад Плюшчаў з тым жа прыйђе («Ікона»), то дачка Соня калядку засьпявае («Радыё/20.12.2010»)… А я яшчэ памятаю выкананьне той «Іконы» Памідоравым у менскім клюбе «Jolly Roger» разам з адроҗанай «Hasta La Fillsta» і ейнай вакалісткай Вольгай Самусік (сьветлай памяці).
Так што шмат эмоцый, думак, успамінаў і разважаньняў падорыць слухачу альбом «Пафас/Попс/Прапаґанда», а ў тым і галоўная задача музыкі.
Што да двух вэрсыяў песьні «Хлусьня», дык адна зь іх крыху мякчэй лексічна. А вось сольны трэк бубнара напрыканцы чаму не пазначаны?
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5