Ђе җагне дожҗ, як чуеш «Пагляђі на неба»? «Pananieba» – новы ђень нашага рэпу
«Pananieba» – «На балоце», Мн.,
2010, «БМАgroup».
Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ
Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя.
______________________________________________________
Як ні круці, беларуская нацыянальная плынь рэпа ўжо мае свае вызначальныя вехі гісторыі. Гэта і першы зборнік нашых рэп-практыкаваньняў «Пасађіў DEAD RAPку/Rap Not Dead» (2004), які хоць і не ўсімі быў адназначна ўспрыняты, але атрымаў пасьпяховы распаўсюд, меў пасьлядоўнікаў ды трапіў і ў аналы беларускага музычнага кнігадруку («222 альбомы беларускага року»); гэта і моцна палітызаваны, але надзвычай праніклівы мэґа-трэнд «ČpB» (2006), раскрутка якога дасягнула такога ўзроўню, што ён гучаў пэўным часам леђь ня з кожнага тэлефона; гэта і тонкі лірык ды рэп-мэлядыст «Vinsent» (2008), якому ўдалося данесьці глыбокі сэнс і сацыяльны зьмест сваёй творчасьці нават да пасыўных гіп-гоп-фэнаў. Здавалася, ёсць падставы заявіць, што мы ўжо ўсё маем і рухацца ў гэтым жанры няма куды. Але ў выдавецкага лэйблу «БМАgroup» іншая тактыка, таму нават у той нестабільны час, калі ўсе спасылаюцца на крызіс, яны рызыкнулі зьђівіць мэляманаў чарговай навінкай – вілейскі рэп-гурт «Pananieba» з дэбютным альбомам «На балоце».
Што тут можна сказаць насамперш, пасьля аднаго-двух праслухоўваньняў? Гэта ў параўнаньні з папярэднікамі выразны крок наперад па ўсіх паказчыках: і паводле мэлядызму, і паводле зьмястоўнасьці, і паводле чыста жанравых рэпавых наваротаў (драйв, скрэтчынґ, сэмпліраваньне, манэра чыткі)
Што да маіх асабістых – ня рэп-фэнаўскіх – прыярытэтаў, дык надзвычай прывабіла здольнасць «Pananieba» не замыкаць увесь сьвет на сабе ўлюбёных, насычаючы свае творы ненавязьлівымі згадкамі то клясычнай музыкі, то нацыянальнай драматурґіі, то калеґаў па рэп-цэху («Imperator», «ČpB»). А пасьля трэка «Люђі на балоце» хіба застануцца ў каго сумненьні, што хлопцы чыталі ня толькі Чэйза або Паланэка (ды Паланюка, ядрона вош, бо ён Palaniuk), але й роднага ґенія прозы Івана Мележа.
Надзвычай кідаецца на слых у гэтым альбоме і чысьціня гукарэжысэрскай працы («R2 Records»), ђе замест зануднай чыткі ў атмасфэры нейкага панкаўскага бруду слых насалоҗваецца яшчэ й дажҗом чысьціні вакалаў, і празрыстасьцю мэлядычнага ды рытмічнага малюнкаў, і слушнасьцю творчых помыслаў. Да ўсяго гэтага варта дадаць і літаратурна-стылістычную дасьпеласць гэтай так званай «вулічнай творчасьці». «Pananieba» ня толькі мае што сказаць сваім слухачам, ня толькі валодае роднай мовай на дастатковым узроўні, каб пісьменна сфармуляваць гэта, але й словам умее віртуозна пагуляць, пажанґліраваць, ствараючы лінґвістычныя калямбуры:
Вось гэта супэрмоц,
Супэрэнэрґетыка, што камяні крышыць.
І, хутка робячы крыжы,
Мы буђем ужывую па мазгах шыць,
Калі гук б'е шкло, калі вуліцы хочуць яшчэ…
Энэрґетыка, выбухі адрэналіну – hip-hop! hip-hop!
Энэрґетыка вулічных матываў – hip-hop! hip-hop!
А памятаеце песьню «Хутка стану зьверам» памянёнага «ČpB»? Дык вось вам і разьвіцьцё яе ад «Pananieba». Яно мае назву «На 100»:
Нібы салодкі яблык,
Прагрызены наскрозь галоднымі чарвямі.
Нэрвы – няма сумненьняў,
Што я хутка стану ђікім зьверам:
Завыю ваўкалакам у піліпаўку на поўню…
Жыві на ўсе сто,
Толькі ня стой,
Не націскай на «stop».
Нібыта чужая рэп-культура, а здольная, аказваецца, утрымліваць процьму згадак айчынных традыцыяў, нават больш за пэўны ўзор дамарослай фольк-весялухі («мяне мілы разьлюбіў, я сяҗу на дажҗу і плакаю…»). Дый сучасная рэчаіснасць пры тым адбіваецца ў іхніх чытанках надзвычай трапна й актуальна: «Складаю руны, бо цікава, што яны раскажуць:/ Як жа сёньня ляжа на маёй талерцы яблык?/ На музычных сайтах прапускаю між вачэй брахню і лабуђень,/ А новы ђень ужо не за гарамі».
Па шчырасьці, сам я не прапускаю на музычных сайтах усялякую брахню і лабуђень, з чаго й нарађілася нават апошняя мая кніга «Rock on-line» (гэткі музычны дэтэктыў пра тое, хто забіў беларускую песьню ў Беларусі), але ў самім тэксьце гэтым я адчуў відавочную повязь пакаленьняў. Зноў-ткі «отцы и дети» ў нас – не супярэчнасць, як у сусеђяў, а непарыўны ланцуг традыцыяў.
Праўда, захапляючыся вартасьцямі новага прадукту, не магу агучыць імёны аўтараў, бо яны упісаліся ў так званую «вулічную» (але падкінутую нам звонку) традыцыю ананімнасьці. Такім чынам, «Pananieba» – гэта цудоўны голас Carolina Jimenez, пранікнёныя тэксты SP Kava, Земана, Сьведкі, Хвядота, Кондара, Reezah Realize, забойныя рытмы Deech, DJ Andy Roc… Дый за стылёвы дызайн наўрад ці хто зь беларусаў пађякуе нейкаму 71Pro, бо асэнсоўваецца ён неяк занадта віртуальна. І усё ж менавіта беларусы адчуюць у трэках іхняга альбома і подых Мележа, і памкненьні Караткевіча, і намаганьні новага пакаленьня зрабіць свой унёсак у працяг гукавай гісторыі нашага этнасу. Асабліва ўражвае мяне аналёґія з уражаньняў колішняй вандроўкі па адным рымскім музычным супэрмаркеце ў 2003 гође. Я зайшоў туды ў ђень прэзэнтацыі нейкага альбому Эмінэма, ђе ён гучаў з кожнага навушніка, за які браўся пакупнік, каб нешта выбраць. Я выбраў тады старэнькі альбом «The Mama's & The Papa's» зь песьняй «California Dreamin'» (1966), але перад тым мімаволі пасьпеў пераканацца, што ў таго Эмінэма акрамя дынамічнай чыткі таксама дастаткова яшчэ й моцнага голасу. Вось і беларускі рэп дасягнуў аналяґічных крытэраў разгляду ягоных вартасьцяў. І яшчэ невядома, што вам буђе лепей, бо Эмінэм нічым не закранае беларускіх духовых традыцыяў, а «Pananieba» нават назвай сваёй кліча: «ПАгляђі НА НЕБА».
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.

