Слухай сваё!

Нефарматны total format

Колькі б раней ні іранізаваў я наконт чырвона-чорнай жалобы CD-сэрыі «Прэм’ер-тузін», але ж дачакаўся й падставы для станоўчых эмоцыяў. Пра кампакт-дыск пад назвай «Буђьма! Тузін. Перазагрузка’2» пагалоска на розных музычных імпрэзах распачалася яшчэ задоўга перад ягоным выхадам у сьвет. Прычына ясная: хіба ж не цікава паслухаць сьпевы на роднай мове ад рэальна раскручаных зорак зарубежнага навакольля: напрыклад, малдаўскі «Zdob şi Zdub» ці расейскі «Мумий Тролль», украінскія «Vоплі Vідоплясова» ці ґерманскі «Leon Gurvitch Project»… Ёсць тут Алена Сьвірыдава і «Смысловые галлюцинации», лаўрэат «Эўрабачаньня» ад Нарвэгіі Аляксандр Рыбак і былы вакаліст «Rouble Zone», нэабэльґіец Алег Jagger Мінакоў. Ну хто ж іх ня ведае ў нас? Дадатковыя эмацыйныя стымулы мець гэтую кружэлку ва ўласнай калекцыі дало й жаданьне адчуць сябе гэткім анґельцам, які слухае ціпа анґламоўныя песьні розных чэхаў, швэдаў і прочых немцаў. Скажу шчыра: процьма вострых адчуваньняў спазнаюць цяпер менавіта і толькі беларусы.

Чытаць далей…

«Akute» – гурт дзьвюх сьветлых кружэлак

Вось жа загаловак артыкула нарадзіўся насамперш, але ці гэтак адназначна ўсё ў творчасьці магілёўскага гурта, – падумаў я, прыгадваючы адказ сваёй дачкі Альдоны на пытаньне, якая кружэлка «Akute» ёй падабаецца найбольш: «Ну тата, яны ж такія розныя! Абедзьве аднолькава моцна». Як было пасьля гэтага й самому не заглыбіцца ў творчасць новых куміраў беларускай моладзі мне, шчыраму фэну віртуозных і сьцёбных панкаў «Ґлюкі», якіх таксама можна было назваць гуртом двух іранічных альбомаў. І гэта ж менавіта зь іхніх аскепкаў утварылася трыумфальная цяпер «Akute» (ну ніяк не «Эк’ют»). Напісаўшы неяк на адным з музычных сайтаў ( http://scobaria.wordpress.com ) «Клёвы гурт, а вось дызайнэра ў іх яўна няма», мушу ўсё ж прызнаць тут адэкватнае ўвасабленьне задуманай ідэі калектыва, хоць насамрэч на вокладцы першага дыска аўтар аздобы нават не пазначаны, а за другі адказнасць узяў нейкі Алекс Дубовік. Мо музыкі хочуць, каб слухач больш увагі надаваў музыцы? І ці ня слушна? Бо граць і запісвацца яны, лаўрэаты «БАСовішча», ужо навучыліся apriori. Таму ўсё вонкавае гэтак ляканічна: чорным па белым. Ну сьпярша крыху залацістага, бо адрасат – самае дарагое: «Дзевачкі і космас».

Чытаць далей…

Мэтал-дыялектыка душы Сымона-музыкі

Няглеђячы на разнастайныя праблемы з канцэртамі беларускіх рок-гуртоў, колькасць музычных альбомаў стала павялічваецца. Не адстае й якасць. Але калі й на сусьветнай рок-прасторы такі стан часам нуђіў спажыўцоў (стылі рок-музыкі множыліся, а альбомы ўсё нагадвалі ађін аднаго стандартным чаргаваньнем трэкаў па тыпу быстряк-медляк, пакуль Эндру Лойд Ўэбэр зь Цімам Райсам не асьмеліліся на рок-опэру), дык і ў нас гэта ўрэшце паўплывала на актывізацыю фантазіі музыкаў. Яшчэ ў трэцім выпуску CD-сэрыі «Hard LifeHeavy Music» (2004) малады на той час рэчыцкі дэз-мэтал-гурт «Dialectic Soul» вырашыў замахнуцца на клясыку, зрабіўшы сапраўдны гіт паводле знакамітай паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». Гэта была адна, хоць і даволі працяглая, песьня (05'37"), але мэтал-фэны адназначна выказваліся за працяг такіх экспэрымэнтаў. На прэзэнтацыйным канцэрце ў сталічным клюбе «Reactor» музыкі й паабяцалі працяг, але верылася зь цяжкасьцю. І вось летась да сталіцы даляцелі весткі, што лэйбл «Strong Music Productions», на якім дэбютавалі такія знакамітасьці, як «Камаеђіца», «Serdce», той жа «Dialectic Soul», ужо зьђейсьніў такі рэліз. Тактыка бартэру дапамагла трапіць выданьню і ў Менск, адкуль пераможнае шэсьце яўнай творчай удачы працягваецца на кожным экстрым-канцэрце.

Чытаць далей…

Lovesong ад караля рок-мэлёдый

Яшчэ ў рэцэнзыях на папярэдні, чацьверты альбом гурта «P.L.A.N.» многія аналітыкі казалі пра надзвычайную пільнасьць выдаўцоў да калектыва. Напрыклад, Тацьцяна Заміроўская ў «Белґазэце» №22 за 5 чэрвеня 2006 году пісала: «За апошні час толькі лэйбл "БМАgroup" расшчодрыўся на шасьцістаронкавы буклет музычнай навінкі, – пісала яна пра 12-старонкавую кніжыцу, – гэтак пашанцавала музыку й мастаку Андрэю Плясанаву, які ўжо шмат гадоў увасабляе ў жыцьцё свой блюзавы й рок-н-рольны "P.L.A.N." Дыск прыемна ня толькі слухаць, але й проста трымаць у руках». Натуральна, юбілейны пяты альбом калектыва ня мог быць горшым?

Чытаць далей…

«Пад піва» частуйцеся «Кальмарамі»…

Ну вот такой закос пад старыну ў афармленіі, хоць музон саўрэменны, а чо ж? Музычка пад піва – эта харашо! Вось толькі – што насамрэч упершыню, дык у гэтай плыні («Разьбітае сэрца пацана», «Ляпис Трубецкой») нарэшце абыйшлося без трасянкі, а значыць і без люмпэнізацыі кабацкіх забаваў. Праўда, быў яшчэ «Камэлот», куды зьбіраліся пісьменныя, адукаваныя людзі, якіх не задаволіш стылістыкай kalhaz-rock. Але ж і «Кальмары» вызначылі сабе больш высокую планку, дзе можна абыйсьціся без самапрыніжэньня нават у піўной кампаніі. Ці справіліся? Гэта давёў прэзэнтацыйны канцэрт альбому «Пад піва» ў сталічным клюбе «Re:Public», калі сыстэма татальнай беззаконнасьці ў нашай усё яшчэ страннай нерытмічнай стране праз забарону выступленьня «IQ48» паставіла пад пагрозу маштабны канцэрт бярозаўскага «:B:N:», але «здаровых ласёў» замянілі там «Кальмары» і… імпрэза прайшла без мэляманскіх нараканьняў.

Чытаць далей…

Сьпеўных птушак боскі гук

Пятая кружэлка сэрыі «Беларускі хрысьціянскі гіт» упершыню выйшла ў фармаце ґрунтоўнай жанравай акрэсьленасьці. На тытуле нават падађена ў назьве гэтае акрэсьленьне – «Бардаўскі хрысьціянскі гіт». Як зазвычай, апрыёрную прывабнасць забясьпечваюць тут вядомыя ўсім творы клясыкаў жанру («І за расу…» Алеся Камоцкага, «Малітва» Эдуарда Акуліна, «Абба Ойча» Вальжыны Цярэшчанкі, «Божа, забяры маё жыцьцё» Касі Камоцкай), а знакаміты Андрэй Мельнікаў прадстаўлены аж ђьвюма творамі – «Бог даў» і «Калі застаецца нађея».

Да бардаўскіх клясыкаў можна залучыць і вядомага рок-музыку Андрэя Плясанава, які нярэдка выступае на буйных сцэнах то з сваім рок-бэндам «P.L.A.N.», то ў камэрным акампанэмэньце акустычнай ґітары з вуcным гармонікам. Вось і тут песьня «Люстэрка лёсу» пахођіць з альбомаў акустычнага цыклю «Piosenki samotnego lićwina», а дэбютныя «Шукальнікі сэнсу» – у моцна перапрацаванай камэрнай вэрсыі. Прычым, істотныя зьмены адмыслова для гэтай складанкі зазнаў і тэкст.

Чытаць далей…

Адмысловыя сьпевы на Вялікђень

На жаль 4-ы й 5-ы выпускі CD-сэрыі «Беларускі хрысьціянскі гіт», якія рэцэнзаваў я ў папяровай прэсе яшчэ пару гадоў таму, неяк выпалі з поля зроку нашага сайту, але можам навярстаць. І тут няма падстаў наракаць на спазьненьне, бо колькі яшчэ наперађе сьвятаў! Чацьвертая кружэлка так і называецца – «Хрыстос уваскрос!». Акурат у той год Паску разам святкавалі ў ађін ђень – 4 красавіка – вернікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсіяў, таму сымбалічна, што новы дыск зафіксаваў вялікодныя хваласьпевы і ад праваслаўных, і ад католікаў, і ад пратэстантаў, і ад вуніятаў. Дый кожную канфэсію прадстаўляюць у гэтым праекце неардынарныя таленты, такія як ђяржаўны хор пад кіраўніцтвам І. Мацюхова і хор сьвятароў Гарађенскай епархіі БПЦ, папулярныя ансамблі «Небасхіл» і «Новы Ерусалім», салісты Алеся Ўнукоўская, Інэса Леаданская і Марыя Скуратовіч.

Чытаць далей…

Ніђе яшчэ не «завялі панкі»…

У афішы цырымоніі «UltraMusicAwards’2011», што прахођіла ў сакавіку 2012-га на сцэне сталічнага клюбу «Re:Public», побач з ужо культавымі выканаўцамі кшталту Аляксандра Памідорава, гуртоў «Troitsa», «IQ48», былі сярод намінантаў і нейкія навічкі, якія выдалі свае першыя сінґлы або стварылі першы кліп. Гэта хоць не было яшчэ нейкай таямнічай заманухай, але й прыемным чаканьням не замінала. Сярод першых падняўся на сцэну акурат гурт такога роду – «Monkey Bite» і… ўжо пасьля выступу пра іх загаварылі: «О, ля развалінаў гурта "N.R.M." утвараецца вартасная замена». Нехта нават пацягнуўся да музычнага шапіку пацікавіцца тым дэбютным сінґлам гэтых сваякоў з чужынскім імем. І вось ён у маіх руках таксама, бо хлопцы, аказваецца, не сьпяваюць на незразумелай нават ім мове, гуляючы у малпаваньне сусьветных куміраў, а цьвяроза аналізуюць навакольнае жыцьцё ў беларускім кантэксьце.

 

Чытаць далей…

«Полацкі сшытак» як нацыянальны брэнд

Пра ўнiкальны старадаўні помнік сьвецкай музыкi Беларусi XVII ст. «Полацкі сшытак», знойђены нашым вядомым культуроляґам Адамам Мальђісам напачатку 60-х у сховах Яґелёнскай бібліятэкі (Кракаў), шырокая пагалоска па ўсім сьвеце пайшла ад 1972 году, калі польская аркестра «Fistulatores et Tubicinatores Varsovienses» выдала на ягонай падставе паўнафарматны LP-альбом «Pieśni, tańce i padwany». Знаходка прывабіла многіх і ў іншых краінах (украінская сьпявачка Ніна Матвієнко ды Ансамбль Давньої Музики Костянтина  Чечені, маскоўскі камэрны хор «Виват», шмат нашых ансамбляў «Cantabile», «Contredance», «Гульня ў дожҗ»…), але гучную назву «Полацкі сшытак» як брэнд ня ўзяў ніхто (замежнікам было не да галавы праслаўляць нейкіх беларусаў, а беларусы нібыта баяліся скінуць з ног чужыя лапці). І пакуль артысты спрачаліся з журналістамі, хто больш разумее ў гаворках пра сучасны музычны брэнд «Полацкі сшытак» (маўляў, яны й так разабралі яго на кавалкі ў сваіх альбомах), за справу ўзяліся выдаўцы, пусьціўшы ў сьвет аж два выданьні пад назвай «Полацкі сшытак» (адно ад фірмы «Каўчэг», другое – ад «БМАgroup»).

 

Чытаць далей…

Ян Тарасевіч – ґеній ђьвюх краін

Беларуская клясычная музыка. Калі за час доўгай ды мэтанакіраванай савецкай ідэаляґічнай хлусьні вы паверылі, што й не было нічога такога, дык задайце сабе пытаньне: чаму ўжо ў наш час, на рубяжы ХХ/ХХІ стагођьђяў, у Польшчы намінантам нацыянальнай фанаґрафічнай прэміі «Frederyka» раптам стаў дыск кампазытара не зусім польскага, тым больш праваслаўнага, ды нават колісь адпрэчанага Польшчай свайго паваеннага грамађяніна – Яна Тарасевіча (1889-1961)? Гаворка пра падрыхтаваны «Беларускай капэляй» CD-збор 24 вакальных і фартэпіянных твораў, выдађены ў 2000 гође варшаўскім музычным выдавецтвам «Acte Préalable» пад назвай Jan Tarasiewicz «Chamber and Vocal Works».

Чытаць далей…

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5