ZATOCZKA скончыла працу над дэбютным альбомам
ZATOCZKA скончыла працу над дзебютным альбомам, якi выдае вядомы лэйбл BMA. Ужо напрыканцы чэрвеня альбом паступiць у продаж, а 27.06 адбудзецца яго прэзентацыя вялікім канцэртам у Маскве.
Альбом падкупляе сваёй індывідуальнасьцю. Яркі кактэйль з панка і ска, часам пераходзячы ў трэцюю хвалю або нават у swing-core, вылучае каманду з мноства іншых ска-панк калектываў.
Выбухной дзебютнiк банды з Магілёва - гэта порцыя адрэналіну, які ўпырснулі ў слабеючую рок-сцэну Беларусі. У альбоме расказаны дзень з жыцьця звычайнага беларуса. У ім адлюстраваныя: каханьне і мары, футбол і тусоўкі, мянты і дзяржава, воля і пратэст.Пры гэтым кожная песня адрозніваецца ад астатніх, падаючы слухачу нешта новае. Падыходзіць пад любы настрой.
Першы свой выяздны канцэрт гэтыя хлопцы далi ў маскоўскай Точке ў 2007 годзе, і з тых часоў іх жыцьцё ператварылася ў адзін суцэльны тур. Гарады Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы ўжо ацанілі сілу жывых канцэртаў ZATOCZKA.

