Слухай сваё!

Новае жыццё сайта www.belmusic.org

Паважаныя наведвальнікі!

Сайт www.belmusic.org паціху пачынае ажываць і напаўняцца: не так даўно з’явілася рубрыка “Рэцэнзіі”, на якой можна знайсці рэцэнзіі знакамітага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненка як на самыя новыя, так і на даўнейшыя СD беларускіх выканаўцаў, уключаючы DVD-дыскі.

Акрамя таго, з гэтага тыдня на сайце кожны тыдзень будзе прэзентацыя 1 новай песні з дыскаў гуртоў, якія БМА рыхтуе да выдання. У Вас будзе мажлівасць першымі пачуць і спампаваць трэкі. Першым гуртом, адкрываючым Раздзел “Новыя МР-3”стаў гурт ZATOCZKA з песняй «Шэрыя»! На наступным тыдні чакайце новы гурт і новую песню.

Не сядзіце “ў старонцы”, далучайцеся да дзейнасці сайта і давайце разам напаўняць яго жыццём!!!

З прапановамі, пажаданнямі далучыцца, ідэямі па зместу і напаўненню сайта лістуйце на music.bma@gmail.com !

БМА – Слухай сваё!

З павагай,

адміністрацыя сайта

www.belmusic.org