Слухай сваё!

Metallection запрашае на фэст Autumn metal fest

9 кастрычніка ў клюбе Рэактар пройдзе фэст Autumn metal fest. Арганізатарамі фэсту зьяўляюцца БМАgroup і нацыянальная метал-калекцыя Metallection (www.metallection.com).

Пра тое, што нас чакае на фэсьце 9 кастрычніка і пра Metallection нам распавядзе Віталь Супрановіч:

-        Віталь, што зараз адбываецца з праектам Metallection? Калі чакаць наступнай складанкі?

-       Праект Metallection, паўстаў з праекту Hard Life/Heavy Music, які нам запрапанаваў вядомы музычны крытык Вітаўт Мартыненка. Складанкі сапраўды мелі посьпех. І адна з асноўных нашых мэтаў – даказаць, што цяжкі рок і беларуская мова гэта натуральна, была я мяркую выкананая. Выйшла 4 складанкі. Зараз мы думаем, як нам рухацца далей. Бо праект Metallection трымаецца на энтузіязьме людзей, якія натуральна сталеюць, зьяўляецца шмат побытавых праблем. А новая кроў нешта не зьяўляецца. 5 дыск гэта юбілей і натуральна да яго трэба падысьці сур’ёзна. Адшукаць нейкую разынку.

 

-       Ці спрыяў Metallection беларусізацыі творчасьці метал-гуртоў?

-       Я мяркую што так. Той жа IMPRUDENCE. Гэта быў англамоўны гурт. Але хлопцы паступова пашыралі беларускамоўную творчасьць… І вось дарасьлі да паўнавартаснага альбома «Эпоха нянавісьці». Галоўнае каб гурты адчувалі, што гэты напрамак запатрабаваны. Я спадзяюся, што мы гэта забяспечваем.

 

-        Распавядзі пра асноўных удзельнікаў фэсту Autumn metal fest. Па якіх крытэрах адбіраліся гурты?

-       9 кастрычніка выступяць IMPRUDENCE, SERDCE, SOULSIDES, DISTORTION, ЗМЯЯ і ALERT. Гурты IMPRUDENCE, SOULSIDES, ЗМЯЯ – пастаянныя ўдзельнікі праекту Metallection.  Heavy-metal гурт SOULSIDES прэзентуе свой доўгачаканы дэбютны альбом «Першы крок».  Пасьля доўгага перапынку выступіць гурт ЗМЯЯ, які зараз называецца ZМ99.

IMPRUDENCE прадставіць кампазіцыі са свайго беларускага альбома «Эпоха нянавісьці».

DISTORTION – гомельская трэш-банда. Праект Lesley Knife, ex-вакаліста легендарных Gods Tower.

SERDCE. Свой стыль музыкі абазначылі як как tech art prog fusion death metal. Муызкі выканаюць як старыя творы, так і новую праграму The alchemy of harmony, што вось-вось зьявіцца на дысках.

Мы адабралі гурты, з якімі мы стала працуем, а таксама тых, хто даўно не выступаў і каго чакае публіка.

Даведкі: 8 029 6490888

Кошт квіткоў: 15 000 – першыя 100; 18 000 – астатнія; 20 000 – у дзень; 25 000 - месца за столікам + дыск Metallection у падарунак!

 Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, Гум, Iron Dream (Талбухіна,4), ГЦ Купалаўскі, 19 кропка і інш.