Легенда сусьветнай метал-сцэны гурт SEPTIC FLESH (Грэцыя) выступіць у Менску!
Легенда сусьветнай метал-сцэны гурт SEPTIC FLESH (Грэцыя) выступіць у Менску!
7 чэрвеня ў межах еўрапейскага тура Менск наведае легендарны гурт з Грэцыі SEPTIC FLESH. Сэптык Флэш (Septic Flesh) — калектыў з Грэцыі, які выконвае музыку ў стылі Symphonic Death Metal, Melodic Death Metal, Death Doom Metal з жаночымі вакальнымі партыямі. Свой апошні альбом “Communion” гурт запісаў разам з Пражскім філарманічным аркестрам з 80 музыкаў і хорам з 32 чалавек.З новым альбомам гурт гастралюе па ўсім сьвеце.Septic Flesh давалі канцэрты разам з Gorgoroth, Moonspell, Vader, Therion, Satyricon і Cradle Of Filth.
Гэта другі канцэрт, які ладзіць агенства БМАgroup, зорак такога ўзроўню. Некалькі месяцаў таму Менск наведвала амерыканская зорка альтэрнатыўнай сцэны ILL NINO. Віталь Супрановіч адзначае:
“За апошні год Беларусь наведала шмат легендарных альтэрнатыўных камандаў. PAIN, ILL NINO, SEPULTURA. Беларусам ужо не прыходзіцца ездзіць на шмат якія гурты у Кіеў ці Вільню. Хочацца спадзявацца што сітуацыя будзе развівацца. Праўда гісторыя з не даездам у Менск гуртоў Moonspell і Cradle Of Filth (арганізатар кампанія Неополіс) і не вяртаньнем грошаў за квіткі, троху збянтэжыла меламанаў. Зараз многія па просту баяцца набываць квіткі загадзя. Але фанаты мусяць разумець, што ад папярэдніў продажаў таксама шмат што залежыць, у тым ліку і кошт квіткоў, чым раней набываеце, тым таньней. Але пасьля таго канцэрту да нас ужо прыяжджалі Haggard. Але я спадзяюся што дадзеная сітуацыя выправіцца. Калі казаць пра SEPTIC FLESH то гурт загадзя выедзе з Кіеве і наведае абавязкова Менск. Калі пройдзе ўсё ўдала наша агенства яшчэ парадуе меламанаў сапраўднымі зоркамі!”
У межах еўрапейскага тура 7 чэрвеня гурт дасць канцэрт у мінскім клубе Рэактар.На разагрэве выступіць менскі гурт Disgod.
Пачатак канцэрту ў 19.00.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 649 08 88, 6749761, 8517706.

