Дзень закаханых Вайцюшкевіч адсвяткуе у "Доме ветэранаў"
Зміцер Вайцюшкевіч: “Ну,
па-першае, будзе праграма “Паравіны году”, якая ўжо гадоў 5 самастойна
не гучала. І плюс песні з сумесных праектаў. Карацей, павінна быць
добра”.
Выступ Вайцюшкевіча 14-га лютага будзе адзначаны таксама яго вяртаннем у Палац Культуры ветэранаў: былое кіраўніцтва палацу занесла спевака ў “чорныя спісы”, якія, дзякуючы прыходу новых людзей, скасаваныя.
На дадзены момант спявак рыхтуе да выдання альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. Паводле Змітра, зараз вядуцца перамовы наконт выдання пласцінкі ў Польшчы:
Зміцер Вайцюшкевіч: “Альбом
выйдзе, калі будуць грошы на выданне яго ў Польшчы. Зараз мы чакаем
адказу з польскага боку, таму што мне вельмі важна, каб ён там выйшаў”.
Нагадаем, 14-га лютага ў 19.00 у Палацы Культуры ветэранаў – Зміцер Вайцюшкевіч і яго аркестр. Кошт квіткоў ад 20 да 40 тысяч рублёў.

