10 - годзе гурта «Стары Ольса» - і гэта толькі пачатак
3 кастрычніка адбыўся Фэст «Гальшанскі замак» і праходзіў з нагоды дня народзінаў гурта «Стары Ольса». Дзякуючы Аблвыканкаму Ашмянскага района, які дапамог з агранізаціей мерапрыемства, фэст атрымаўся. На плошчы каля замку размясціўся восенькі кірмаш, гандлёвыя кропкі. Смачныя шашлыкі, бліны, цёплыя напоі - усе, што трэба ў халодны кастрычніцкі дзень.
Праграма фэсту пачалася з касцюміраванага шэсця ўдзельнікаў фэста. Не хапала толькі рыцараў к гэтым пераапранутым акторам і музыкам. А так усё было вытрымана ў старажытным стыле. Гледачы цёпла сустракалі забаўных актораў на хадулях.
Цудоўная ідэя зладзіць фэст старадаўняй музыцы пад вежамі Гальшанскага замка. Канешне месца абрана было не выпадкова. Легенды пра гэты замак ходзяць самыя разнастайныя. Па гістарычных сведках Гальшанскі замак з`яўляўся найбуйнейшым на ўсей тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Трэба адзначыць, што было шмат гледачоў: і местныя жыхары, і шмат чалавек прыехалі з Менску.
У пачатку сваю творчасць паказалі народныя мясцовыя калектывы. І толькі потым распачаўся сапраўдны канцэрт старажытнай музыцы. Першымі на сцену падняўся менскі гурт UNIA. З першай песні гледачы кінуліся ў пляс. Танчылі і дзеткі, і дарослыя. Дудар гурта павіншаваў з днём народзінаў юбіляраў і адзначыў, што ў гэтым годзе яшчэ два гурты адзначаюць 10-годзе - Б:Н: і Сьцяна. І ва ўсіх трох канцэртах-віншаваннях яны прымаюць удзел.
Наступны гурт - «Келіх Кола». Гурт адыграў цікавыя ірландскія кампазіціі. Добры гук, добры настрой гледачоў, вяселыя танцы - і адчувалася, што гэта свята не сапсуе халоднае надвор`е. Пасля «Келіх Кола» па праграме значыўся гурт «Расалія», але ж па тэхнічнай замінке, гурт не змог выйсці на сцену. Падхапіў настрой старадаўнасці наступны гурт «Теstamentum Terrae». Ліха адыгралі сваю праграму і на апошняй песне запрасілі на сцену падыграць ім хлопцаў з гурту «Стары Ольса». На сцэну падняліся бубначы гурта - Сяржук Тапчэўскі і Андрэй Апановіч. Атрымаўся добры кавер на саундтрэк к фільму «Криминальное чтиво».
І вось разагрэтая публіка чакае галоўны гурт гэтага вечара. Юбіляры выйшлі з добрым настроем. Зміцер Сасноўскі павітаў гледачоў цёплымі словамі і запытаў у іх:
- Ці ведаеце вы, хто дзвесьці гадоў таму на тэрыторыі Беларусі размаўляў на рускай мове?
І адразу даў адказ:
- Палонныя.... Ці мы палонныя?
Гэтыя словы падштурхнулі глядачоў да абурэння і адказу: «НЕЕ...»
Потым Зміцер запытаўся:
- Ці магчыма каля такого цудоўнага замку, на зямлі нашых продкаў не размаўляць па-беларуску і не зайграць сапраўдную старадаўнюю музыку??
Атрымаўшы згодныя выгукі гледачоў, гурт «Стары Ольса» зайграў лепшыя творы са свайго рэпертуару. Музычныя інструменты замерзалі на холадзе, таму пад час выступу «Старога Ольсы» былі замінкі. Дуда Зміцера Сасноўскага замерзала і адказвалася граць, у музыкаў мерзлі пальцы, але ж яны адыгралі ўсе цудоўна.
І канешне, як на кожнам дне народзінаў, не абышлося без падарункаў. Прадстаўнікі страўні «Камяніца» падаравалі ганаровую грамату з надпісам: Лепшы гурт года - «Стары Ольса», і бутэльку з алкагольным напоем, звараным па асабістаму рыцэпту. Сябар гурта, мастак Алесь Пушкін, падараваў карціну з назвай: «Перамога над смерцю». Гурт «Келіх Кола» сыгралі некалькі кавераў на песні гурта «Стары Ольса». Прыемныя сюрпрызы не сканчаліся, добрыя словы ліліся ракой.
Трэба падзякаваць тых, хто падтрымліваў настрой старадаўнасці - гэта танцавальныя тэатры «Яварына», «Гiстарыён» i «Дэгрыза». І канешне тэатр агню «Крэсіва», які зачыняў канцэрт цудоўным фаер-шоў пад гукі барабанаў і гітары. Атрымаўся добры фэст. Узнікла пажаданне арганізатарам, каб рабілі такі фэст кожны год і было бы добра каб ён адбываўся летам. Чым не добрая ідэя?
Зміцер Сасноўскі абяцаў сустрэцца са ўсімі на гэтай слаўнай зямлі і ў гэтым чароўным месцы праз 10 год на 20-годзе гурта.
Яшчэ раз віншуем гурт «Стары Ольса» з днем народзінаў і спадзяемся, што гэта толькі пачатак...
А жадаючых яшчэ раз павіншаваць гурт з днём народзінаў і паслухаць сапраўдную музыку нашага слаўнага мінулага - запрашаем на вялікі канцэрт 28 лістапада в к/з Мінск.
Эльжбэта Хмель

