20 ліпеня - святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча у к/з Мінск
Беларуская Музычная Альтэрнатыва шчыра віншуе беларускага спявака
Зміцера Вайцюшкевіча з днём народзінаў!
Жадаем творчага плёну і моцнага кахання!
А фанатаў Зміцера запрашаем 20 ліпеня ў к/з Мінск на святочны канцэрт!
У праграме: найлепшыя і новыя песні, выступ сяброў музыкантаў, песні,
і паэзія, і прыемныя неспадзяванкі!
Да сустрэчы!
P.S. Квіткі будуць перад пачаткам! :)
Мэрыя горада Чарнігава, дзе планавалася правесьці чацвёрты фэст Be Free,
не дае дазволу на яго правядзенне. Пасля атрыманьня папярэдняй вуснай
згоды арганізатары болей за месяц спрабуюць атрымаць афіцыйную паперу з
адказам на сваю заяўку.
Чытаць далей…

Завітаць на канцэрт беларускіх гуртоў ды
застацца на дыскатэку ў беларускамоўным фармаце запрашаюць у апошні дзень вясны арганізатары мерапрыемства “Цяжкі панядзелак”.
Чытаць далей…
першыню пасля пяцігадовага перапынку
праграма “Паравіны году” Змітра Вайцюшкевіча прагучыць самастойна
падчас святочнага канцэрта, які ладзіць артыст з нагоды Дня закаханых.
Чытаць далей…
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энэргетыкі,
падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня
трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll,
“Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці
ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
Чытаць далей…

11 снежня ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) вядомы
беларускі бард і актор ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ з праграмай "Лепшае і новае".
Пачатак 19.00. Квіткі ад 15 000 да 20 000. Даведкі: 6490888
Чытаць далей…
У 2009 годзе спаўняецца 10 год з
моманту выхаду ў свет другога паўнавартастнага альбому VICIOUS CRUSADE - «The
Unbroken», які лічыцца адным з самых значных на беларускай метал-сцэне.
Дзякуючы поспеху альбому гурт праз
некалькі месяцаў стаў вядомы не толькі ў сябе на радзіме, але ж і за яе межамі.
Песні альбому і зараз гучаць у этэры радыёстанцый. Наогул, за два гады
колькасць праслухоўванняў «The Unbroken» на сайце Last.fm перавысіла 60 тысяч.
Чытаць далей…

9 кастрычніка ў клюбе Рэактар пройдзе фэст
Autumn metal fest.
Арганізатарамі фэсту зьяўляюцца БМАgroup і нацыянальная метал-калекцыя Metallection (www.metallection.com). Пра тое, што нас чакае на фэсьце 9 кастрычніка і пра
Metallection нам распавядзе Віталь Супрановіч.
Чытаць далей…

Пабычыла сьвет складанка самых
сьвежых трэкаў ад беларускамоўных
альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі – мэйнстрым
беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Ściana, SOK, «Голая
манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), UNIA, Tarpach ды іншыя.
Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам
беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага
музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы –
«Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў.
Чытаць далей…
3 кастрычніка адбыўся Фэст «Гальшанскі замак» і праходзіў з нагоды дня народзінаў
гурта «Стары Ольса». Дзякуючы Аблвыканкаму Ашмянскага района, які дапамог з
агранізаціей мерапрыемства, фэст атрымаўся.
На плошчы каля замку размясціўся восенькі кірмаш, гандлёвыя кропкі. Смачныя
шашлыкі, бліны, цёплыя напоі - усе, што трэба ў халодны кастрычніцкі дзень.
Чытаць далей…