Краіна, якую адрадзіў рок-н-рол
Што мы мусім разумець пад беларускай музыкайNULL Наколькі істотна ў вызначэньні прыналежнасьці да той ці іншай нацыянальнай культуры мова выкананьняNULL Прыкладам гурты «ТТ-34» або «Atlantica», на Вашае меркаваньне, маюць права называцца беларускіміNULL
Вітаўт Мартыненка (В.М.): Гэтае пытаньне ўжо само па сабе правакуе пэўную дэманізацыю панятку, чым і карыстаюцца апанэнты нацыянальна-культурнага разьвіцьця. А рэч жа зусім простая, калі карыстацца сусьветным досьведам: напрыклад, ці называюць немцы нямецкімі такія гурты, як «Scorpions», «Accept», «Lucifer’s Friend»NULL Ну, безумоўна, нямецкай прапіскі ніхто іх там не пазбаўляе, але для ўсяго сьвету гэта ня Дойч-бэнд, а Джэрман-бэнд, што істотна іншае. Ды вось нават журналіст брытанскага «Music Week» неяк пісаў пра замену Дэйвіда Байрана ў гурце «Uriah Heep» яшчэ больш дакладна: «Byron’s replacement was John Lawton, previously with the charmingly named “Lucifer’s Friend”, a predominantly German group». Па-нашаму, у гурт прыйшоў музыка не зь нямецкага, а з германа-базаванага гурта. Дык чаму б і ў нас не саромецца называць рэчы сваімі імёнамі: «ТТ-34» – гэта, безумоўна, РБшная, але выразна не беларуская каманда. Што да «Atlantica», дык і яна ж у Беларусі анґельская каманда, isn’t itNULL Мы можам нават трапіць у кнігу рэкордаў Ґінэса, што Беларусь – краіна самых нябогіх анґельскіх гуртоў. Нават у суседняй Польшчы анґельскія гурты лепшыя. Ня кажучы пра польскія. Толькі зараз не паўтарайце мне банальную рэпліку, а як жа вызначаць прыналежнасць інструмэнтальнай музыкіNULL Безумоўна, паводле мовы, якой артыст карыстаецца ў назвах сваіх твораў, у вызначэньні тэмаў. І я зусім не выступаю тут супраць пранікненьня беларускай прысутнасьці ў сусьветны шоў-бізнэс. Але прыклад трэба браць не зь бязродных Івашак, якія мусоляць чужыя даробкі, а з тых жа швэдаў, якія сьвету прадаюць стандартны «Roxette», а самі слухаюць швэдзкія альбомы Ані Фрэдрыксэн, сьвету прадаюць «ABBA», а для сябе выдаюць трыб’ют аўтарам славутых песень на роднай мове. Мова ўвогуле стрыжань культуры. Была, ёсць і будзе.
Анатоль Мяльґуй (А.М.): Каб зразумець сытуацыю зь беларускай папулярнай, ці больш канкрэтна з рок-музыкай, трэба ўсьвядоміць сёньняшні стан нашай нацыянальнай культуры. А ён у тым, што тутэйшая антынацыянальная прарасейская бюракратыя, ґрунтуючыся на «інтэграцыйнай» рыторыцы самых вышэйшых асобаў краіны, зь дзяржаўнай дапамогай робіць спробы стварыць прэцэдэнт звыродлівай «белоруской культуры» без беларускай мовы. Дзеля гэтага рэкрутаваныя самыя апантаныя русіфікатары, замшэлыя «сувораўцы-мураўёўцы», якія цяперака боўтаюцца на хвалях посткаляніяльнага «интеграционного искусства». Фактычна гэты эстэтычны эрзац і стаў афіцыйнай культурнай дактрынай уладаў.
Вялікая роля ў дэбеларусізацыі насельніцтва адводзіцца электронным сродкам масавай інфармацыі ды іхняму ідэйнаму напаўненьню – расейскай папсе. Часьцяком яна бывае мясцовага паходжаньня, нават на нацыянальнай мове, што ўводзіць у зман «самую талерантную нацыю».
Гістарычны досьвед сьведчыць,
што пераадоленьне посткаляніяльнага сындрому ды выйсьце з нацыянальнага тупіку –
у стварэньні па-мастацку вартай, эўрапейскага кшталту культурнай альтэрнатывы,
як у літаратуры, гэтак і ў музыцы. Калі казаць пра апошнюю, дык дзеля гэтага
падыходзяць любыя папулярныя музычна-сталістычныя напрамкі, ад мэдыевальнай і
рок-музыкі да бардаўскай песьні й рок-опэры. І першым сьведчаньнем таго, што музычны
твор ёсць сапраўды беларускім, павінна стаць тое, чаго так баяцца русіфікатары
ўсіх масьцей – ягоная беларускамоўнасьць! Пры тым, безальтэрнатыўна! Бо любы
адыход ад гэтага прынцыпа дае дадатковыя шанцы для тых, каму беларушчына як
костка ў глытцы.
Гэты пастулят не азначае, што гурты, кшталту «ТТ-34», «Дрозды» або «Atlantica» ня
маюць права называцца «беларускімі». Гэта глупства, калі ў іхнім пашпарце
стаіць нацыянальнасць «беларус», а самі яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Але
назваць іх музыку «беларускай» няма аніякіх
культураляґічных падставаў! Калі ласка, «рок зь Беларусі», «поп-музыка зь Беларусі», але толькі не беларуская музыка. Гэтае
разьмежаваньне дае трывалы арыентыр для слухачоў. Бо тады цяжка будзе аднесьці,
напрыклад, Алёну Сьвірыдаву ці Юрыя Антонава да беларускіх выканаўцаў, як гэта
цяперака робіцца дзеля забясьпечаньня 75 дзяржаўных адсоткаў «айчынных выканаўцаў» ў FM-этэры.
Карысьць будзе й для рускамоўных музыкаў. Бо толькі самы недальнабачны, не зацікаўлены ў выніках сваёй творчай працы аўтар, які яшчэ й ганарыцца, што ён беларус, згодзіцца, каб усё жыцьцё працаваць, аддаваць свой талент толькі іншай культуры. Якая няўдзячная доля! Магчыма, вось гэты факт, што ён выконвае «рок зь Беларусі», падкажа, што трэба зрабіць, каб стаць сапраўды беларускім і пазбавіцца каляніяльнага кляйма – зьвярнуцца да Роднай Мовы! Бо яна, як маці, прыме ў сваё жыватворчае асяродзьдзе, дасць творчы штуршок для самых заскарзулых нацыянальных ніґілістаў, для самых «манкурцістых» манкуртаў. На тое й завем мы яе Сьвятой!
Але гэта толькі першы крок на доўгім шляху да сапраўднай беларускай музыкі, беларускага мастацтва. І ён павінен прайсьці праз абуджэньне нацыянальнага ґенатыпу. Як вызваліць талент ад летаргічнага сну – асобная гаворка, але яшчэ раз акцэнтую: першы крок да сябе ляжыць праз Роднае Слова.
Рок па-за палітыкай у недэмакратычнай краіне – ці магчыма такоеNULL Вашае стаўленьне да выкарыстаньня рок-выканаўцаў у палітычных мэтахNULL
В.М.: Я не прыхільнік штучнай палітызацыі рока, але мой журналісцкі досьвед падказвае, што найлепшыя выбухі рок-актыўнасьці зьвязаныя з палітычнай сьпеласьцю грамадзтва. Так было і ў Польшчы, і ў Вугоршчыне, і далей на Захадзе. Вось я і назваў ужо наймагутнейшыя плыні нацыянальнага року, а яны зьвязаныя менавіта з рэвалюцыйнай сітуацыяй у названых краінах. Лепшы прыклад для нас – Польшча. Ведаеце, калі ў сусьветнай музычнай прэсе ўзьнік тэрмін polish-waveNULL Зусім не тады, калі ў Польшчу прыйшлі монстры сусьветнага шоў-бізнэсу («CBS», «Koch», «EMI»), а калі ў Польшчы быў сацыяльны крызыс. А наконт пытаньня пра стаўленьне да выкарыстаньня… А як вы ставіцеся да выкарыстаньня людзей у палітычных мэтахNULL Заўважаеце абсурднасць пытаньняNULL Але я магу выступаць супраць выкарыстаньня шоў-бізнэсу ў палітычных мэтах, бо шоў-бізнэс займаецца не мастацтвам, а рыначным гандлем. Ён нават часам забівае культуру, мастацтва. А мастацтва ж зьява больш складаная за забаву. Мастацтва – гэта сацыяльная трыбуна. Я нават пра гэта некалі верш напісаў:
I новыя людзі прыйдуць пасьля нас,
А хто іх сумленьне абудзіць ад снуNULL
Ці будуць яны раўнадушна маўчаць
I словаў прыгожых ланцуг паўтараць,
Пад сноў цуд самазадаволена спацьNULL
Не! Знойдуць трыбуну сваю ці труну!
А потым настануць шчасьлівыя часіны, і музыка ператворыцца ў суцэльную забаву. І хоць будуць лепшыя ўмовы для запісу, але слухаць усё гэта будзе нецікава, бо пры выдатнай форме будзе мізэрны зьмест. Менавіта таму я шчасьлівы, што ў самыя цяжкія для маёй краіны часіны я ўдзельнічаў у стварэньні жывога й сапраўды актыўнага рок-руху. Мо потым Беларусь назавуць КРАІНАЙ, ЯКУЮ АДРАДЗІЎ РОК-Н-РОЛ. Невыпадкова ж «Марнатраўны сын» (1993) гурта «Ulis» сьпявае: «Досыць рок-н-рола на карысць патомкаў». Марнатраўцаў заўсёды непакоіла адраджэньне. А пра шчырасць магу сказаць, што яна не зьвязана з палітыкай. Лепш запытайце ў мухі: якое гаўно больш смачнае – з сэрвілату ці зь лівэркіNULL Мяркую, гаўно заўсёды будзе гаўном, а мёд – мёдам. Я ведаю нямала гуртоў, якія, ня будучы нацыянальна сьвядомымі, стварылі шэдэўры менавіта адраджэнскай культуры. Лепшы прыклад – «Vicious Crusade»: іхняя песьня «Айчына», магчыма, застанецца незабыўным унёскам у беларускую музычную культуру, хоць усё астатняе ў іх – гэта спроба нешта ўнесьці ў сусьветны шоў-бізнэс.
А.М.: Зьяўляючыся грамадзянінам сваёй краіны, цяжка быць па-за межамі грамадзтва. У айчынным рок-руху заўсёды будуць тыя, хто рашуча выказвае свае палітычныя погляды на мітынґах апазыцыі ці ўладных аґітацыйных канцэртах-акцыях, і тыя, каму палітычная дзейнасць супрацьпаказана. Галоўнае тут – ня стаць марыянэткай тых ці іншых палітычных сілаў, ня здрадзіць сваім жыцьцёвым і мастацкім прынцыпам. Што тычыцца палітычных арыентыраў, то сама беларусамоўнасць у краіне, дзе паліцыя лічыць прыхільнасць да роднай мовы паказчыкам «неблагонадежности» і арыентырам для перасьледу, ужо зьяўляецца грамадзянскім учынкам!
Чаго айчыннаму рок-руху не хапала ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых і што цяпер здабыта, а чаго дагэтуль нямаNULL Што за гэтыя гады было згубленаNULL
В.М.: У 80-90-я гады Беларусь, краіна Скарыны й Буднага, паставіла сябе ва ўнікальныя ўмовы татальнай выдавецкай залежнасьці ад чужынцаў, якія імпэтна падсоўвалі нам свой музычны фуфел у якасьці ўзорнага прадукту, а цяпер выдавецкая ініцыятыва здольна спрачацца нават з дасягненьнем пана Марціна Кухты. За адкрыцьцё аднаго Багдановіча яму помнікі можна ставіць. Праўда, у нас больш акупанты ў пашане: ёсць музэй Суворава, нават вучэльня, зьбіраюцца маршала Жукава на каня недзе ўссадзіць, а Марцін Кухта нікому непатрэбен. Затое сёньня зьявіліся прафэсыйныя выдаўцы кшталту Супрановіча, які прыклаў руку да сотняў важкіх імёнаў у музыцы. Ёсць і прыватная ініцыятыва, калі гурты кшталту «N.R.M.», «Tesaúrus», «P.L.A.N.», «Pomidor/Off» самі сябе выдаюць і падтрымліваюць свой рэйтынґ. І прыгадайце потым мае словы, але факт: заўтра прыдуць сапраўдныя бізнэсоўцы ды будуць круціць на іхніх самвыдатах салідныя бізнэсовыя праекты.
А.М.: Спачатку пра тое, чаго было шмат. Нацыянальны ўздым таго часу, апрача рэвалюцыі ў сьвядомасьці многіх беларусаў, ствараў рамантычную аўру Адраджэньня. У супрацьлегласць сёньняшнім змрочным часінам, калі любая праблема, у тым ліку і ў культурнай сфэры, вырашаецца з дапамогай дубінкі, бульдозера ці забаронаў… З гэтага пайшлі й хібы таго часу – мала хто рупіўся, каб захаваць для нашчадкаў тое, што было назапашана тады. А што захавалася, дык, у асноўным, фраґмэнтарна. Маю на ўвазе аудыё й відэа-запісы першых беларускамоўных канцэртаў і альбомаў. На жаль, гэта незваротныя страты для ўсёй сучаснай беларускай культуры…
Затое сёньня, нават калі выканаўца толькі навучыўся трымаць інструмэнт у руках, ён ужо запісвае свой нясьпелы твор ды імкнецца яго тыражаваць. На жаль, цяга да дасканаласьці ў аранжыроўцы, да завершанасьці ў тэкстах, да якасьці запісу ў маладых выканаўцаў прытупілася (В.М.: Yes, yes. Я нават пісаў недзе пра эпоху ґеніяльных дылетантаў, калі ажно зоркі з лаўрэацкімі званьнямі – кшталту «Dali» – гоняць у тыраж недарэчнасьці наўзор «Я згубіў цябе столь прыгожую, я згубіў цябе столь звычайную». Какая-то пестня про потолок получаетца, хоць лёгка можна было замяніць «столь» на «так», і сэнс вярнуўся б). Магчыма, гэта адбываецца з-за хуткаплыннасьці сёньняшніх часоў, з-за падвышанага ўзроўню метабалізму, «абмену рэчываў» у арґанізьме маладога айчыннага рок-руху. Ґлябальна гэта лепш за апатыю, але зьяўляецца пільная патрэба ў вяртаньні да вытокаў гэтай неабходнай якасьці тагачасных выканаўцаў.
Наколькі ўплывае TV і радыё на ґусты слухачаNULL Ці былі б гэтак вядомыя й паважаныя тыя ж «N.R.M.», «Ulis» etc, калі б іх безупынна пачалі «круціць» на TV- і радыёстанцыяхNULL
В.М.: Адразу скажу, што нашае TV і радыё ні на што не ўплывае, бо знаходзіцца ў аморфным і чужым інфармацыйным полі. Яно так задумана! Як можна на нешта ўплываць, здымаючы танныя копіі з чужога гаўна. А самастойных праектаў няма ніякіх. Заўважце, нават тыя, на каго яны арыентуюцца – расейскія каналы – таксама знаходзяцца ў крызысе. Аўтарытэт ўсіх названых гуртоў хаваецца не ў аморфным шоў-бізнэсе, а ў жывых песьнях. Таму ён і аўтарытэтны. Ці можна такое замусоліць залішняй увагайNULL Наўрад ці, хоць трэба ўлічваць, што немалое значэньне тут адыгрывае й паступовая зьмена пакаленьняў. Калі для мяне «N.R.M.» стаў рэальнай леґендай, то для маёй дачкі ў іх знойдзецца хіба пара някепскіх песень, а вось да «Mauzer» і «:B:N:» прыкіпела сур’ёзна. Але гэта зусім не крытэрыі адзнакі. Мы ўсе цудоўна разумеем, што не было б «Мроі» і «N.R.M.», не было б і ўсяго астатняга, а мы б ціхенька слухалі які-небудзь «Мумий Троль», сумуючы па нашай ганебнай правінцыяльнай сутнасьці ў такой вялікай імпэрыі.
АМ: Мэдыі маюць вырашальную ролю ў прасоўваньні музычнага прадукту. Таму мы ведаем, што таталітарныя праявы пачынаюцца з прыўлашчваньня права ўплываць на мэнталітэт электарату. Ня думаю, што ў нашай сытуацыі масавая трансьляцыя твораў «N.R.M.», «Ulis» зьмяніла б аблічча БТ ці FM-этэру, спрыяла б росту іх папулярнасьці. Вядомасьці, магчыма, але ня больш. Бо ў беларускай сытуацыі зьмены патрабуюцца татальна ва ўсім. Напрыклад, жыцьцёва патрэбныя спэцыялізаваныя радыёстанцыі, арыентаваныя на асобны стыль у музыцы (рок, джаз, фолк), якія б гадамі выхоўвалі сваю трывалую слухацкую аўдыторыю. Вось у гэткім выпадку будзе карысць нашым выканаўцам.
Апошнім часам шмат гаворак ідзе наконт ці то крызысу, ці то застою ўнутры нашых знакавых фэстываляў «БАСовішча» ды «Рок-Каранацыя». На Вашую думку, з чым гэта можа быць зьвязана, і ці бачыце Вы асабіста важкія падставы для такіх пэсымістычных меркаваньняўNULL
В.М.: Гэта не застой і ня крызыс, а палітычная здача. Заўважце, хто сёньня займаецца тымі фэстываляміNULL Людзі, якія набылі аўтарытэт акурат змаганьнем з нацыянальнай ідэяй у культуры. У нас з гэтым даўняя традыцыя: мы будуем цуд эўрапейскай урбаністыкі (Вільня) і здаем яго жамойтам, мы арґанізоўваем першы нацыянальны маскульт-фэст «Тры колеры», які здушвае таталітарная ўлада, а калі ён выжывае ў форме зарубежнага «БАСовішча», запрашаем туды ў журы ініцыятвараў антынацыянальнага прэсінґу. Каб не паўтарацца, паслухайце песьню «Дзісс ад Please» рэп-праекту «Please, mr. Stahl» ( http://www.asb.spirit-mikael.org/music/DzCcAdPlease.mp3 ). І каб доўга не рассусольваць, скажу банальную агульную ісьціну: хочаце дасягнуць посьпеху – паклапаціцеся аб пераемнасьці пакаленьняў, пільнуйце аўтарытэтаў выключна паводле здзейсьненых справаў. І лёс «БАСовішча» тут асабліва красамоўны: раз фэстываль дадумаўся адсунуць ад арґанізацыі такога актыўнага музычнага выдаўца, як Віталь Супрановіч, а абаперся на палітыканствуючых марґіналаў, якія адно марнуюць аўтарытэты ў гэтай галіне, дык ствараецца ўражаньне, што ён і хоча памерці. Скажу проста: «БАСовішча» ўзьнікла ў выніку здушэньня нацыянальнай ідэі фэсту «Тры колеры», а хто цяпер там запраўляеNULL Не, не аўтары той ідэі, а тыя, хто й душыў яе. І нават радыё «Свабода» вуснамі палымянага белмоўнага антынацыяналіста Дзімы Падбярэзскага скіроўвае там працэсы ў свой бок: «Шкада, што на фэст запрашаюць толькі беларускамоўныя калектывы, а то ж бы зазьзяла ўсё мнагацьвецьцем красак!» («RFE/RL», 2004). Нават немцы пасьля вайны не дадумаліся дапусьціць да кіраўніцтва Нюрнбэрґскім працэсам Адольфа Шэкельґрубэра… А беларусы так хочуць адраджэньня, што дапускаюць і горшае. Пачытайце, як падае нацыянальны МАСС-культ адзіная нацыянальная ґазэта «Наша ніва» – здохнуць можна. Але мы ня здохнем, бо 20 гадоў змагаемся й перамагаем.
А.М.: Гэтыя гаворкі – частка той «працы», якая вядзецца ў Беларусі з мэтай дыскрэдытацыі, а потым і канчатковага зьнішчэньня гэтых буйнейшых музычных імпрэзаў. З «Рок-Каранацыяй» гэта, здаецца, атрымалася. На чарзе – «БАСовішча». Такая спроба ўжо была ажыццёўлена па «Рок-Каранацыйнай» схэме ў мінулым: на фэст «прапіхнулі» даволі прафэсыйны, але іншамоўны гурт, які ў выніку паддываннай кулюарнай валтузьні стаў ўладальнікам галоўнага прыза фэсту – права запісу й выданьня беларускамоўнага альбома. Але й да сёньня абяцаны альбом у Беларусі не зьявіўся. Гэта выклікала масавую незадаволенасць публікі, што выявілася ў зьмяншэньні цікавасьці да фэсту. Потым «БАСовішча» абвясьцілі крызысным, каб зьвесьці яго да канчатковага заняпаду. Але тут нехта пачаў аналізаваць вытокі крызысу, казаць пра тое, хто і што яго выклікала, і дэструктыўныя спробы прыпыніліся. Але тыя, хто давёў да такога стану фэст, хто дамагаўся зьмены фармату «БАСовішча», зноў проста адыйшлі ў цень, хоць канчаткова не адмовіліся ад сваіх задумаў. Таму трэба быць пільнымі, каб буйнешы беларускамоўны фэст ня стаў ахвярай «гульняў патриотов», каб дасягненьні беларускага рок-руху не змарнелі, каб у будучым яны сталі больш важкімі й уплывовымі. Гэтаму будуць спрыяць і іншыя фэсты, якія цяпер пачалі ладзіцца за межамі краіны. Бо ў беларускай сытуацыі ня варта «ўсе яйкі класьці ў адзін кошык» пад назвай «БАСовішча».
На Вашае меркаваньне, беларуская музыка абрала нейкі свой асаблівы шлях разьвіцьця або прытрымліваецца сусьветных тэндэнцыяўNULL Наколькі трапныя ды слушныя параўнаньні тыпу «гурт PARTYZONE – беларускі RAMMSTEIN»NULL Ці нашая музыка апатычная на фоне бурлівага разьвіцьця шоў-бізнэсу на Захадзе ці ў той жа Расеі ды ЎкраінеNULL
В.М.: Адказ на гэтае пытаньне можа быць і станоўчым, і адмоўным. Мо таму й Біблія слушна цьвердзіць, што няма рэчаў адназначных, кожная рэч мае прынамсі два значэньні: yes & no. Таму нават фразу «гурт PARTYZONE – беларускі RAMMSTEIN» ня трэба дэманізаваць. А яе ж яшчэ й выкручваюць адпаведна. Яна ж зусім не супярэчыць пастуляту адметнасьці нацыянальнага року, бо ў поўнай вэрсыі на дыску напісана так: «У Беларусі гэты гурт называюць беларускі RAMMSTEIN З УСЬМЕШКАЙ У ДУШЫ. Я б сказаў болей: гэта часам нават лепш за RAMMSTEIN». Дык хіба цяжка заўважыць, што нямецкі «Rammstein» зусім не сьмяецца ў душы, ён надзвычай сур’ёзны. А паслухайце альбом «Трэба рабіць» нашага «Рамштайну»: хіба ўвесь ён не пабудаваны як жарт зь першакрыніцыNULL Так што адметнасць трэба яшчэ ўмець заўважыць. А хто ня ўмее, той і жанчыны ад мужчыны не адрозьніць. Будзе казаць: і ў тае дзьве нагі, і ў таго. І рук таксама па дзьве. Ды па адной галаве ў кожнага. Ну ніякіх адрозьненьняў. Умейце зазірнуць у сутнасць. А што да тэзы пра нейкі адметны шлях, дык я ўжо неяк казаў у адным з інтэрвію: у беларускага року найадметнейшы шлях, бо плыве ён у цалкам асушанай на фінансы рацэ. Бо нават польскаму року 80-х у часы польскага крызысу дапамагалі шматлікія палянійныя фірмы з Захаду. І я кажу ня толькі пра нейкія разовыя падачкі, а пра здольнасць нацыі згуртаваць сур’ёзныя, зацікаўленыя сілы ў гэтай зьяве, а мы гуртуем казлоў у гародзе, а потым дзівімся, куды капуста падзелася. І ня трэба казаць пра бурлівае разьвіцьцё рок-музыкі на Захадзе, дзе даўно няма зорак маштабу «Uriah Heep», «Led Zeppelin», Jimi Hendrix. Дый нават палякі сучасныя не дацягнуцца да «Maanam», «Republika», «Lombard». Ня трэба заганяць сябе вечна ў куток і секчы, як унтэрафіцэрская ўдава. Радуйцеся, што мы сёньня маем тое, што маем. І толькі найбольш дасьведчаныя адмыслоўцы дагледжваюць, што менавіта нас сёньня пільна аналізуюць у сьвеце і разьвіваюць нашыя ідэі, бо мы пакуль няздатныя нават зарэґістраваць свой скарб на сябе. У нас напрацоўваецца унікальны музычны матэрыял у мас-культуры, а астатнім жанрам замінае разьвівацца адсутнасць нацыянальнай ідэі.
А.М.: Каб абвергнуць ці пацьвердзіць вашыя высновы, зноў жа трэба зьверыць кардынаты адліку. Калі зірнуць на рок-падзеі ў Беларусі з пазыцыяў расейскага ці эўрапейскага шоў-бізу, у якім пануе жорсткая камэрцыялізацыя, то нашы музыкі знаходзяцца ў значна больш складаным і запаволеным становішчы, чым суседзі ва Ўкраіне, Польшчы ці Расеі. Але калі зірнуць на айчынны рок-рух, як на своеасаблівы контркультурны фэномэн (гэта значыць, кантрасна выступаючы супраць афіцыйнай культурдактрыны уладаў), то становіцца бачна – мы ў Беларусі перажываем адзін з самых захапляючых пэрыядаў у сучаснай айчыннай і эўрапейскай гісторыі. Гэта тычыцца ня толькі палітыкі, эканомікі, але й культуры нашай краіны – сапраўднай эўрапейскай Атлянтыды. У гэтым сэньсе мы перажываем аналяґічны пэрыяд, ў якіх тварылі польскія, чэшскія й вугорскія рок-музыкі, калі станавіліся прадвесьнікамі палітычных зьменаў у сваіх краінах. Быць такімі «рухавікамі» культурнага й палітычнага праґрэсу, разам з іншымі нацыянальнымі сіламі беларускай Беларусі, наканавана сучасным рок-выканаўцам. А для гэтага трэба быць ня толькі актуальнымі паводле зьместу, але й сучаснымі паводле формы. І таму любыя паралелі з эўрапейскімі ўзорамі (тая самая пачаткова схэма: «гурт PARTYZONE – беларускі RAMMSTEIN») толькі дапамагае культурнай самаідэнтыфікацыі нашых музыкаў ды іхніх прыхільнікаў. У гэтым іхняя місыя супадае з мэтамі Беларускага народнага фронту, як бы там ні скрыгаталі зубамі з гэтай нагоды недабразычліўцы беларушчыны й беларускага рок-руху.
Пры якіх умовах беларуская музыка/беларускі гурт можа выйсьці на сусьветны рынак, набыць усясьветную вядомасць альбо хаця б па прыкладзе гуртоў «Океан Ельзи», «Воплі Відоплясова», «Zdob si zdub» гучна заявіць пра сябе на прасторах краінаў СНДNULL
В.М.: Гэтае пытаньне датычыць, на жаль, не культуры, а шоў-бізнэсу. Найлепшае дасягненьне ў нас тут, бадай, гомельскі «Gods Tower», які вынес у сьвет беларускае імя, а Супрановіч вярнуў яго ў беларускую культуру ўнікальным трыб’ют-праектам «Варта Вежы Багоў». Яшчэ больш удалы прыклад «Песьняры». Калі ў першым варыянце сродкі ўкладалі нямецкія прад’юсары, дык у другім – беларуская дзяржава. Але адзіная ўмова ўдзелу ў сусьветным шоў-бізнэсе заключаецца ва ўкладаньні дастатковага капіталу. На сёньняшні дзень я мог бы назваць дзесяткі гуртоў, у якія можна было б укладаць капітал дзеля сусьветнай раскруткі, але ня буду гэтага рабіць, бо ня бачу капіталу. «Океан Ельзи» або «Воплі Відоплясова» граюць зусім ня лепш за наш «Tesaúrus» ці «:B:N:». Мо ў нашых нават больш адметнасьці, але яны варацца ў вельмі астылым катле.
А.М.: Зробім Беларусь фактычнай часткай Эўропы, вырвемся з кайданоў каляніяльнага сындрому, разьняволім бізнэсовыя колы ў справе спонсарства, і нашыя выканаўцы стануць часткай эўрапейскага музычнага арэалу. А пакуль прыходзіцца спадзявацца на свае сілы й салідарнасць. А гэтага замала, каб на сёньня адзіныя ў Эўропе беларускія падзямельныя (underground) гурты сталі вядомымі й папулярнымі, як названыя вамі калектывы. А таму ў нашых выканаўцаў ёсць час, каб назапасіць досьвед, творчыя здабыткі й выканаўчае майстэрства, стварыць беларускую рок-традыцыю. У рэшце рэшт, трэба памятаць – асноўны наш слухач пражывае ў Беларусі!
Гутарыў Раман ЛАТУШКА.

