Дваццаць год таму, калі
«імпэрыя зьнікла», дый сёньня ў эпіцэнтры
змаганьня былі й ёсьць рок-леґенды –
«бондаўцы» ды «мроеўцы», песьні Сержука
Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Андрэя
Мельнікава. Нашая музыка рупліва, бяз
стомы працягвае барацьбу дзеля найхутчэйшага
надыходу таго дню, калі «край выкляты
Богам стане сваім для чужых». Юбілей БНФ
«Адраджэньне» (а сёлета Фронт сьвяткуе
20-годзьдзе) адна з тых падзеяў, што дазваляе
спраектаваць на стужцы часу разьвіцьцё
ды станаўленьне беларускай музыкі. Рысу
пад гэтым пэрыядам падводзяць «праз рок-прызму»
клясыкі айчыннай музычнай крытыкі Анатоль
МЯЛЬҐУЙ ды Вітаўт МАРТЫНЕНКА.
Чытаць далей…
На справаздачнай прэс-канфэрэнцыі міністар культуры Ўладзімер Матвяйчук
выглядаў стомленым і не хаваў гэтага. Зараз на плячах чыноўніка вялікая
адказнасьць па некалькіх франтах – годна арганізаваць сьвята 3 ліпеня і
«Славянскі базар» ды яшчэ трымаць адказ за рэканструкцыю будынкаў
беларускай опэры, «Беларусьфільму», Нясьвіскага і Мірскага замку. Адна
гара з плячэй міністра – рэспубліканскі выпускны баль з удзелам
Лукашэнкі прайшоў без здарэньняў.
Чытаць далей…
Творчасьць «трасянкавых» гуртоў мяне ніколі не цікавіла, таму за
творчасьцю «Разьбітага сэрца пацана» я не сачыў. Колькі гадоў таму гурт
выступаў у Арыны Вячоркі на «Лошыцкім фэсьце», дзе я іх выпадкова
пачуў… Але тое таксама… ня ўразіла. Ніяк ня мог зразумець, як аўтар
«Мінуўшчыны» мог сьпяваць такую лухту. Канчатковае рашэньне дапамагчы ў
выданьні альбома прыйшло як пабачыў чарнавы варыянт вокладкі. Дупа у
бюстгальтары з 10 далярамі – ці не найлепшае тлумачэньне таго, дзе мы
ўсе знаходзімся…
Чытаць далей…