Пра нас
BMA Group — утвораная ў 1996 годзе маладзёвая арганізацыя, галоўнай мэтай якой з’яўляецца прапаганда беларускай музыкі. За гэты тэрмін ёй выдадзена шмат запісаў айчынных музыкаў: ад маладых гуртоў з новых музычных плыняў да твораў мэтраў сучаснай ды класічнай музыкі. BMA Group на працягу апошніх год таксама з’яўляецца буйнейшым арганізатарам беларускіх канцэртаў ды фэстаў.
