Слухай сваё!

Сёння 50-ці гадовы юбілей сьвяткуе Вітаўт Мартыненка!

29 верасьня свой 50-ці гадовы юбілей сьвяткуе вядомы музычны крытык Вітаўт Мартыненка!
Беларуская Музычная Альтэрнатыва шчыра віншуе Вітаўта з днём народзінаў!
Вітаўт Мартыненка шчыльна супрацоўнічае з БМАgroup ад пачатку заснаваньня нашай ініцыятывы.
Аўтар шматлікіх прадмоў да нашых дыскаў. Яго грунтоўныя тэксты ўдала дапаўняць музычны складнік СD.
Менавіта ён распрацаваў канцэпцыю сэрыі дыскаў Беларускі Музычны Архіў (Міхась Забэйда-Суміцкі, Мікола Равенскі, Сяржук Сокалаў Воюш, Віктар Шалкевіч і інш.), стылістычных энцыклапедый Hard Life/Heavy Music, Hardcoreманія: чаду!, Пасадзіў дзед RAPку і многіх іншых.

 

Чытаць далей…

Трэці Be Free сабраў 20 тысяч беларусаў і украінцаў

Сёлета міжнародны музычны фестываль Be Free («Будзь свабодным!») даў магчымасць адчуць сябе вольнымі каля 20 000 аматараў року. Па звестках міліцыі і назіральнікаў менавіта столькі людзей наведала фэст за 2 дні.  Беларусаў не спынілі нават чэргі ў 2-3 кіламетры на ўкраінскай мяжы. Пляцоўкай трэцяга фестывалю пасля Луцка і Львова стаў Чарнігаў. На працягу двух дзён (22-23 жніўня) госці Be Free  пачулі болей за 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Францыі – у тым ліку B:N:, LitvinTroll, Zero-85, Vladivostok, Pomidor/OFF, Znich, ULIS. Найбольшую колькасць людзей сабралi хэдлайнеры фэсту: беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» і ўкраінскія «Воплі Відоплясова».

Чытаць далей…

Вызначылася папярэдняя праграма фестывалю Be Free-2009

Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары - Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва "Студфармат" і Еўрапейскае радыё для Беларусі - запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.

 

Чытаць далей…

Што лепш: запаздалы Cooper ці вечная Арсеньнева?

30 чэрвеня, пакуль у менскім Палацы Спорту надзвычай запаздала куралесіў кароль шок-рока 70-х Alice Cooper, дольная заля сталічнага Чырвонага касьцёлу бітком набілася прыхільнікамі таленту іншай амэрыканскай гадаванкі – на ўсе часы выдатнай беларускай паэткі Натальлі Арсеньневай, да 105-годзьдзя якой лэйбл «БМАgroup» выдаў у сэрыі «Беларускі музычны архіў» паўнафарматны альбом новых песень на ейныя вершы «З крывіцкай сям’і» (CD BMA 112). Дый што дзівіцца, калі ў афішы гэтай прэзэнтацыі былі пазначаны такія знакамітыя імёны, як Алеся Ўнукоўская, Ян Жанчак, гурты «P.L.A.N.», «zIGZAG» ды іншыя, а ў праґраме кружэлкі прываблівалі й яшчэ больш значныя куміры публікі – Данчык, «Сузор’е», «Kriwi».

Чытаць далей…

Што для Камоцкага юбілей, для Кулягіна ўдалы старт

З новых кружэлак CD-сэрыі «Беларускі музычны архіў», якая налічвае ўжо добры дзесятак выданьняў, першым выпала прэзэнтаваць свой рэліз Алесю Камоцкаму, пачынальніку адраджэньня нацыянальнай плыні бардаўскай песьні ў Беларусі, аўтару першых беларускіх караоке-праектаў, а, як высьветлілася з новай кружэлкі «Песьня як жыцьцё» (CD BMA 113), яшчэ й аўтару тэкстаў для многіх сучасных зорак эстрады (Зьміцер Вайцюшкевіч, Ларыса Грыбалёва, Стэфан, ансамбль «Неруш»). Дык вось 29 чэрвеня выдавец і арґанізатар канцэрту – лэйбл «БМАgroup» – вырашыў ня проста ўшанаваць знакамітую зорку бардаўскай песьні да юбілею (а Камоцкаму ж нядаўна споўнілася 50 гадоў), але й адкрыць новае імя.

Чытаць далей…

Дзявятая сiмфонiя Бетховена — асаблiва дарагая беларусам?

Для Зьмітра Сасноўскага, якога ўсе ведаюць па працы ў гурце сярэднявечнай музыкi "Стары Ольса", гэтая фраза гучыць без пытальнiка. Акрамя таго, што ён сам грае музыку, дык яшчэ даследуе яе. І падчас вывучэння выявiў цiкавыя факты: у той самай знакамiтай сiмфонii, якую Людвiг ван Бетховен пiсаў ужо глухiм, адчуваецца ўплыў беларускай музыкi! Не проста адчуваецца — нямецкi кампазiтар выкарыстаў у ёй пяць беларускiх народных песень. Чаму i як гэта магло здарыцца? Пра гэта гаворыцца ў кнiзе Зьмітра Сасноўскага "Гiсторыя беларускiх музычных уплываў".

Чытаць далей…

«Купальскае кола» ў безупынным руху

Як бы іранічна ні ставіўся я да пэўных зборных канцэртаў, якія пампезна клічуць фэстывалямі, але ініцыятыва лэйбла «БМАgroup» пад назвай «Купальскае кола», відаць, ніяк не правакуе тую самую іронію. Па-першае, гэтай традыцыі ўжо тры гады, дый праводзіцца яна з зайздроснай рэґулярнасьцю акурат у патрэбны час – на старажытныя купальскія сьвяты. А сьвята – гэта ж і ёсць фэст у іх там, за бугром. І вось 26 чэрвеня ў менскім клюбе «Рэактар» прайшоў чарговы фэст «Купальскае кола», які сабраў аж надта разнастайную публіку з Наваполацку і Менску, Магілёва і Гомеля.

Чытаць далей…

Чаму беларускiя артысты не спяваюць па-беларуску?

Адчуваю, што ў адказ тут жа запярэчыць хор галасоў: як гэта не спяваюць, вы, шаноўны аўтар, мабыць, проста не ў тэме! Але сутнасць у тым, што я каторы год знаходжуся менавiта ў гэтай тэме, таму задам завочна яшчэ адно пытанне: адкажыце, паклаўшы руку на сэрца, як часта вы чуеце песнi на беларускай мове па радыё (не ўлiчваючы правадную сетку), слухаеце фонам у кавярнях цi рэстаранах, бачыце клiпы на гэтыя песнi на кожным з айчынных тэлеканалаў?

Чытаць далей…

Надзвычай «P.L.A.N.»авы тыдзень

Адметнай рысай беларускага музычнага руху, бадай, так і застаецца стыхійнасць: то густа, то пуста. Дык вось калі 19 чэрвеня я з радасьцю апынуўся сярод гасьцей навуковай канфэрэнцыі да 1000-годзьдзя тапоніма Літва, што праходзіла ў Акадэміі Навук Беларусі, дзе я прадстаўляў шаноўнай грамадзе акурат музычную плынь літуанікі: важкую дыскаґрафію ансамбля аўтэнтычнага фальклёру «Ліцьвіны», цікавыя напрацоўкі маскульта ў сфэры страчанай тапанімікі ад «Kriwi», «Guda», цыкль акустычных альбомаў «Piosenki samotnego lićwina» вядомага рок-гурта «P.L.A.N.», дык апынулася, што акурат прамінуў жывы канцэрт гурта «P.L.A.N.» на радзіме Быкава ў той самы дзень. І можна было б шкадаваць, хоць абодва мерапрыемствы прайшлі з надзвычайным посьпехам, якім мы й дзяліліся наступным ранкам з Андрэем па тэлефоне, але якраз у тую нашу размову ўклініўся нехта трэці, які запрасіў Андрэя Плясанава выступіць з 14.00 да 15.00 гадзін у перапоўненай залі Палаца Культуры МТЗ.

Чытаць далей…

Новае жыццё сайта www.belmusic.org

Паважаныя наведвальнікі!

Сайт www.belmusic.org паціху пачынае ажываць і напаўняцца: не так даўно з’явілася рубрыка “Рэцэнзіі”, на якой можна знайсці рэцэнзіі знакамітага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненка як на самыя новыя, так і на даўнейшыя СD беларускіх выканаўцаў, уключаючы  рэцэнзіі на нешматлікія DVD-дыскі.

Акрамя таго, з гэтага тыдня на сайце кожны тыдзень будзе прэзентацыя 1 новай песні з дыскаў гуртоў, якія БМА рыхтуе да выдання. У Вас будзе мажлівасць першымі пачуць і спампаваць трэкі. Першым гуртом, адкрываючым Раздзел “Новыя МР-3”стаў гурт ZATOCZKA з песняй «Шэрыя»! На наступным тыдні чакайце новы гурт і новую песню.

Не сядзіце “ў старонцы”, далучайцеся да дзейнасці сайта і давайце разам напаўняць яго жыццём!!!

З прапановамі, пажаданнямі далучыцца, ідэямі па зместу і напаўненню сайта лістуйце на music.bma@gmail.com !

 

БМА – Слухай сваё!

Чытаць далей…