Дзень закаханых Вайцюшкевіч адсвяткуе у "Доме ветэранаў"
першыню пасля пяцігадовага перапынку
праграма “Паравіны году” Змітра Вайцюшкевіча прагучыць самастойна
падчас святочнага канцэрта, які ладзіць артыст з нагоды Дня закаханых.
першыню пасля пяцігадовага перапынку
праграма “Паравіны году” Змітра Вайцюшкевіча прагучыць самастойна
падчас святочнага канцэрта, які ладзіць артыст з нагоды Дня закаханых.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энэргетыкі,
падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня
трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll,
“Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці
ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.

11 снежня ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) вядомы
беларускі бард і актор ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ з праграмай "Лепшае і новае".
Пачатак 19.00. Квіткі ад 15 000 да 20 000. Даведкі: 6490888
У 2009 годзе спаўняецца 10 год з моманту выхаду ў свет другога паўнавартастнага альбому VICIOUS CRUSADE - «The Unbroken», які лічыцца адным з самых значных на беларускай метал-сцэне.
Дзякуючы поспеху альбому гурт праз некалькі месяцаў стаў вядомы не толькі ў сябе на радзіме, але ж і за яе межамі. Песні альбому і зараз гучаць у этэры радыёстанцый. Наогул, за два гады колькасць праслухоўванняў «The Unbroken» на сайце Last.fm перавысіла 60 тысяч.

9 кастрычніка ў клюбе Рэактар пройдзе фэст Autumn metal fest.
Арганізатарамі фэсту зьяўляюцца БМАgroup і нацыянальная метал-калекцыя Metallection (www.metallection.com). Пра тое, што нас чакае на фэсьце 9 кастрычніка і пра Metallection нам распавядзе Віталь Супрановіч.

Пабычыла сьвет складанка самых
сьвежых трэкаў ад беларускамоўных
альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі – мэйнстрым
беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Ściana, SOK, «Голая
манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), UNIA, Tarpach ды іншыя.
Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам
беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага
музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы –
«Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў.
3 кастрычніка адбыўся Фэст «Гальшанскі замак» і праходзіў з нагоды дня народзінаў гурта «Стары Ольса». Дзякуючы Аблвыканкаму Ашмянскага района, які дапамог з агранізаціей мерапрыемства, фэст атрымаўся. На плошчы каля замку размясціўся восенькі кірмаш, гандлёвыя кропкі. Смачныя шашлыкі, бліны, цёплыя напоі - усе, што трэба ў халодны кастрычніцкі дзень.

29 верасьня свой 50-ці гадовы юбілей сьвяткуе вядомы
музычны крытык Вітаўт Мартыненка!
Беларуская Музычная Альтэрнатыва шчыра віншуе Вітаўта з днём народзінаў!
Вітаўт Мартыненка шчыльна супрацоўнічае з БМАgroup ад пачатку заснаваньня нашай
ініцыятывы.
Аўтар шматлікіх прадмоў да нашых дыскаў. Яго грунтоўныя тэксты ўдала дапаўняць
музычны складнік СD.
Менавіта ён распрацаваў канцэпцыю сэрыі дыскаў Беларускі Музычны Архіў (Міхась
Забэйда-Суміцкі, Мікола Равенскі, Сяржук Сокалаў Воюш, Віктар Шалкевіч і інш.),
стылістычных энцыклапедый Hard Life/Heavy Music, Hardcoreманія: чаду!, Пасадзіў
дзед RAPку і многіх іншых.
Сёлета міжнародны музычны фестываль Be Free («Будзь свабодным!») даў магчымасць адчуць сябе вольнымі каля 20 000 аматараў року. Па звестках міліцыі і назіральнікаў менавіта столькі людзей наведала фэст за 2 дні. Беларусаў не спынілі нават чэргі ў 2-3 кіламетры на ўкраінскай мяжы. Пляцоўкай трэцяга фестывалю пасля Луцка і Львова стаў Чарнігаў. На працягу двух дзён (22-23 жніўня) госці Be Free пачулі болей за 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Францыі – у тым ліку B:N:, LitvinTroll, Zero-85, Vladivostok, Pomidor/OFF, Znich, ULIS. Найбольшую колькасць людзей сабралi хэдлайнеры фэсту: беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» і ўкраінскія «Воплі Відоплясова».
Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары - Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва "Студфармат" і Еўрапейскае радыё для Беларусі - запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.